Відзаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Відзаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Браслаўскі раён
Уключае 111 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Відзы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
8 красавіка 2004
Дата скасавання 18 снежня 1989
Насельніцтва (2009) 2 936
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Ві́дзаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Відзы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Абалеўскі сельсавет у складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Абалі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 15 лістапада 1957 года ў склад сельсавета з Ярканцаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Бурцішкі, Дацішкі, Любішкі, Новая Вёска, Орлішкі, Радзішкі, Савейкі, Скурцішкі, Трабшышкі)[1], 12 чэрвеня 1958 года — населеныя пункты Бамейкі і Ніпалаты[2]. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Блажышкаўскага сельсавета (15 населеных пунктаў: Ажубелі, Блажышкі, Вільканішкі, Дзерваны, Жвіркі, Ждэгелі, Кальнішкі, Калонія, Лайбуны, Мікуці, Наваселле, Падравішкі, Раташалі, Рэпішкі, Снегішкі)[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. 18 красавіка 1961 года ў склад сельсавета з Казянскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Бержалата, Бялюнішкі, Дагіма, Ержышкі, Жалабішкі, Марозаўка, Стукапеева і Трэйбшы)[4]. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ярканцаўскага сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Відзаўскі, цэнтр перанесены ў гарадскі паёслак Відзы[5]. У 1971 годзе скасаваны хутары Дацішкі, Кальнішкі, Карчмішкі, Папарцішкі і Прудзішкі[6]. 26 сакавіка 1973 года скасаваны хутары Букоўскія, Кімбарцішкі, Мікуці і Юдасалі[7]. 21 верасня 1987 года ў склад сельсавета з Далёкаўскага сельсавета перададзена 13 населеных пунктаў (Абалікшты, Белевічы, Вайнюнцы, Дварчына, Заборнікі, Мацэлішкі, Місянцы, Мурмішкі, Разалінова, Шалакундзі, Юцішкі, хутары Балундзішкі і Наруці)[8], 20 чэрвеня 1988 года — з Дрысвяцкага сельсавета 17 населеных пунктаў. 18 снежня 1989 года Відзаўскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Відзаўскага пассавета.

8 красавіка 2004 года скасаваны Відзаўскі пассавет (47 населеных пунктаў перададзены Опсаўскаму сельсавету, 75 населеных пунктаў — Відзаўскаму сельсавету) і ўтвораны Відзаўскі сельсавет, у склад якога перададзены гарадскі пасёлак Відзы, населеныя пункты скасаваных Відзаўскага пассавета (75 населеных пунктаў), Дрысвяцкага (26 населеных пунктаў: Баркаўшчына, Вазгелянцы, Вайнікішкі, Вацкялюны, Галавачы, Гаўраны, Гірэйшы, Груштэлішкі, Грытуны, Дрысвяты, Зацішша, Казарэзы, Казімірова, Каранеўшчына, Кардэлішкі, Кецішкі, Латочкі, Леанішкі, Мамяны, Мацаляны, Нурвяны, Рудзі, Савічы, Сястрэнцы, Чарназем’е, Юлішкі) і Казянскага (20 населеных пунктаў: Азярава, Астравішкі, Баравыя, Барсукі, Бучаны, Ваўкі, Ваяціна, Грыгараўшчына, Гультаёўшчына, Гянужа, Дубраўка, Казяны, Латышкі, Малькаўшчына, Падзісеннікі, Пастарнакі, Пента, Плетарова, Растанішкі, Якшты) сельсаветаў[9].

17 сакавіка 2010 года скасаваны хутары Аўштакальня і Калонія[10]. 26 кастрычніка 2011 года скасаваны вёска Балікі, хутары Бержанішкі, Кузьмішкі, Кірмялішкі, Шлявішкі[11]. 28 лістапада 2016 года скасаваны вёскі Абалі, Тракішкі, хутары Жвірына, Новая Германоўшчына[12].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (без Відзаў) — 2936 чалавек[13], з іх 39,0 % — палякі, 38,7 % — беларусы, 18,2 % — рускія[14].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 красавіка 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  6. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  7. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  8. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
  9. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  10. Решение Браславского районного Совета депутатов от 17 марта 2010 г. № 205 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района
  11. Решение Браславского районного Совета депутатов от 26 октября 2011 г. № 131 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  12. Решение Браславского районного Совета депутатов от 28 ноября 2016 г. № 116 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района Архівавана 8 кастрычніка 2021.
  13. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  14. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.