Рахіль Львоўна Блюман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рахіль Львоўна Блюман
Дата нараджэння 1888
Месца нараджэння
Дата смерці 1978
Месца смерці
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Рахіль Львоўна Блюман (руск.: Рахиль Львовна Блюман; 1888, Магілёў — 1978, Масква) — савецкі музычны педагог, піяністка, грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў музычнай сям’і. У 1917 годзе скончыла Пецярбургскую кансерваторыю па спецыяльнасці «фартэпіяна».

У 1919 годзе арганізавала музычную школу ў Магілёве, была кіраўніком пазашкольнай адукацыі пры Нарадукацыі, прымала актыўны ўдзел у арганізацыі Магілёўскага аддзела Саюза работнікаў мастацтваў. У пачатку 1920-х пераехала ў Маскву, дзе ў 1929 годзе ўзначаліла Акадэмічнае музыкальнае вучылішча пры Маскоўскай Дзяржаўнай кансерваторыіі імя Чайкоўскага і больш за трыццаць гадоў была яго кіраўніком (да 1959 года).

Адначасова з працай у вучылішчы Блюман некаторы час з’яўлялася дэканам вакальнага факультэта Маскоўскай кансерваторыі, паўгода выконвала абавязкі намесніка дырэктара кансерваторыі і каля года была намеснікам старшыні Саюза савецкіх кампазітараў.

Зноскі