Ревизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом Княжестве Литовском...

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэвізія пушчаў і пераходаў звярыных у былым Вялікім Княстве Літоўскім...
руск.: «Ревизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом Княжестве Литовском...»
Мова арыгінала руская

«Ревизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом Княжестве Литовском с присовокуплением грамот и привилегий на входы в пущи и на земли, составленная Старостою Мстибоговским Григорием Богдановичем Воловичем в 1559 году с прибавлением другой актовой книги, содержащей в себе привилегии, данные дворянам и священникам Пинскаго повета, составленной в 1554 году» — выданне гаспадарча-юрыдычнай дакументацыі дзяржаўных і прыватных уладанняў Вялікага Княства Літоўскага сярэдзіны XVI стагоддзя, ажыццёўленае Віленскай археаграфічнай камісіяй. Выдадзена ў 1867 годзе ў Вільні. Выданне з’яўляецца каштоўнай крыніцай па сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі, змяшчае вялізны матэрыял па гісторыі, геаграфіі, анамастыцы, генеалогіі. Паказальнікі асабістых імён, геаграфічных назваў і рэчаў былі выдадзены асобна ў Вільні ў 1873 годзе — «Алфавитный указатель к Актовой книге, изданной Виленскою Археографическою Коммиссиею в 1867 году: Ревизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом Княжестве Литовском...»

Змяшчае «Реистр списанья и выведанья пущ и переходов звериных», складзены ў 1559 годзе Р. Б. Валовічам па даручэнні вялікага князя і караля польскага Жыгімонта II Аўгуста.

Мэтай апісання было ўпарадкаванне дзяржаўнай лясной гаспадаркі і вяртанне ў дзяржаўны скарб незаконна захопленных шляхтай зямель. З аналагічнымі мэтамі ў 1554 годзе адміністрацыяй каралевы Боны Сфорцы быў складзены «Реестр списованья привильев земян, шляхты повету Пинского и попов, наданья замку Пинского», дзе перапісаны граматы на землі Жыгімонта I Старога, Боны Сфорцы, Ф. І. Яраславіча і пінскай княгіні Марыі, выдадзеныя шляхце і праваслаўнаму духавенству Пінскага павета, а таксама шляхецкія акты на куплю-продаж зямель.

Праверка правоў прыватных землеўладальнікаў на маёнткі была важным мерапрыемствам Боны Сфорцы, складанай часткай валочнай памеры на Палессі.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

У дакуменце дадзена апісанне дзяржаўных пушчаў у паўночнай Украіне, паўднёвай і заходняй Беларусі і Літве з пазначэннем іх межаў на карце (не збераглася). Адзначаны «оступы» — месцы палявання, сёлы ў пушчах, колькасць у іх «службаў» і людзей. Адначасова з правядзеннем апісання зроблена праверка правоў навакольнай шляхты на валоданне землямі і карыстанне пушчамі і складзены «Реистр списанья и оказыванья привилев и листов на именья», дзе перапісаны граматы вялікага князя Аляксандра, Жыгімонта II Аўгуста, каралевы Боны Сфорцы, пінскага князя Ф. І. Яраславіча, пінскай княгіні Марыі, выдадзеныя на карысць пінскай, кобрынскай, камянецкай, давыд-гарадоцкай, слонімскай, мсцібогаўскай, ковенскай і трокскай шляхты.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]