Республика — деловое обозрение

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Республика — деловое обозрение»
Арыгінальная
назва
руск.: Республика — деловое обозрение
Тып Грамадска-палітычная

Заснавана 1998
Мова руская
Галоўны офіс Алма-Ата, вул. Сатпаева, 2, офіс 17
Тыраж 25 тыс.
Вэб-сайт respublika-kaz.biz

«Республика — деловое обозрение» — аналітычная апазіцыйная штотыднёвая казахстанская газета, вядомая крытычнымі артыкуламі ў адрас кіраўніцтва Казахстана і пра карупцыю ў вышэйшых эшалонах улады[1]. Выходзіць пад назвай «Голос Республики»[2]. Заснавальнік і галоўны рэдактар — Ірына Патрушава.

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Газета арыентавана на дзелавую і палітычную эліту, менеджараў, дзяржслужбоўцаў, прадстаўнікоў буйнага, сярэдняга і малога бізнесу[3].

Тыраж — больш 23 тысяч асобнікаў[4].

Галоўны офіс у Алма-Аце[5].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Газета ў 2002 годзе была ганаравана Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы Камітэта па Абароне Журналістаў[1].

10 красавіка 2002 года — Алмацінскім міжраённым эканамічным судом было вынесена рашэнне пра ліквідацыю фірмы «PR-Consulting», якая выпускала газету за адміністрацыйныя парушэнні. А дакладней за адсутнасць даты рэгістрацыі і нумара сертыфіката на яе старонках. Тады газета была змушана змяніць назву на «Асандзі-Таймс»[1].

22 мая 2002 года нехта закінуў бутэлькі з запальнай сумессю ў акно рэдакцыі газеты «Деловое обозрение Республика»[1].

14 мая 2005 Міністэрства інфармацыі ліквідавала газету «Рэспублика. Деловое обозрение»[6].

Газеты з падобнай назвай[правіць | правіць зыходнік]

Супрацоўнікі КНБ Караганды прыходзілі на пункты да пашыраннікаў газеты і патрабавалі ад прадаўнікоў, каб яны не шырылі газету «Голос республики»[7].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]