Эдуард IV

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эдуард IV
Edward IV
King Edward IV.jpg
Coat of Arms of Edward IV of England (1461-1483).svg
Сцяг кароль Англіі Сцяг
4 сакавіка 1461 — 9 красавіка 1483
Каранацыя 28 чэрвеня 1461
Папярэднік Генрых VI
Пераемнік Генрых VI (1470)
Эдуард V (1483)

Нараджэнне 28 красавіка 1442
Смерць 9 красавіка 1483 (40 гадоў)
Месца пахавання
Род Плантагенеты, Ёркі
Бацька Рычард Плантагенет[d][1]
Маці Сесілія Невіл[d][1]
Жонка Елізавета Вудвіл[d][1][2], Elizabeth Waite[d][1] і каля Lady Eleanor Talbot[d][2]
Дзеці Елізавета Ёркская[d][1], Марыя Ёркская[d], Сесілі Ёркская[d], Эдуард V[1], Маргарэт Ёркская[d], Рычард з Шрусберы[d][1], Ганна Ёркская[d][1], Джордж Плантагенет[d], Кацярына Ёркская[d], Брыджыт Ёркская[d], Arthur Plantagenet, 1st Viscount Lisle[d][1], Elizabeth Plantagenet[d][3], Edward de Wigmore[d][3] і Grace Plantagenet[d][3]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць манарх
Аўтограф Edward IV signature.svg
Бітвы
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна
Commons-logo.svg Эдуард IV на Вікісховішчы

Эдуард IV (28 красавіка 1442, Руан — 9 красавіка 1483, Лондан) — кароль Англіі ў 14611470 і 14711483, прадстаўнік Ёркскай лініі Плантагенетаў, захапіў пасад падчас Вайны Пунсовай і Белай ружы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Старэйшы сын Рычарда Ёркскага і Сесіліі Невіл, брат Рычарда III. Пасля смерці бацькі ў 1460 г. ўспадкаваў яго тытулы графа Кембрыджа, Марча і Ольстэра і герцага Ёркскага, узначаліў партыю Белай ружы. У 1461 г. ва ўзросце васямнаццаці гадоў узышоў на англійскі трон пры падтрымцы Рычарда Нэвіла. У гэтым жа годзе Ёркамі былі здабыты перамогі пад Морцімер-Крос і пры Таўтоне. У выніку апошняй асноўныя сілы Ланкасцераў былі пабіты, а кароль Генрых VI і каралева Маргарыта беглі з краіны (кароль неўзабаве быў злоўлены і складзены ў Таўэр).

Edward IV Plantagenet.jpg

Актыўныя баявыя дзеянні аднавіліся ў 1470, калі перайшоўшы на бок Ланкасцераў граф Уорык і герцаг Кларэнс (малодшы брат Эдуарда IV) вярнулі на пасад Генрыха VI. Эдуард IV з іншым сваім братам герцагам Глосцерам беглі ў Бургундыю, адкуль вярнуліся ў 1471. Герцаг Кларэнс ізноў перакінуўся на бок брата — і Ёркі атрымалі перамогі пры Барнэце і Цьюксберы. У першай з гэтых бітваў быў забіты граф Уорык, у другой загінуў прынц Эдуард — адзіны сын Генрыха VI, — што стала канцом ланкастарскай дынастыі.

Эдуард IV — першы кароль з дынастыі Ёркаў — мірна валадарыў аж да сваёй смерці, якая прыйшла нечакана для ўсіх у 1483, калі каралём на кароткі час стаў яго сын Эдуард V.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Продкі[правіць | правіць зыходнік]

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты на Елізавеце Вудвіл (14371492), іх дзеці:

Кароль быў вялікім любоўнікам і акрамя афіцыйнай жонкі, быў таемна заручаны яшчэ з адной ці некалькімі жанчынамі, што ў далейшым дазволіла каралеўскай радзе абвясціць яго сына Эдуарда V байструком і разам з іншым яго сынам кінуць у Таўэр.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 Kindred Britain
  2. 2,0 2,1 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. 3,0 3,1 3,2 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]