Роберт Робертавіч Стуруа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт Робертавіч Стуруа
груз. რობერტ სტურუა
Дата нараджэння 31 ліпеня 1938(1938-07-31) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны рэжысёр, дырэктар тэатра, кінарэжысёр, тэатральная прафесія, тэатральны дзеяч, theatre troupe
Гады актыўнасці з 1962
Тэатр
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
IMDb ID 0836453
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Робертавіч Сту́руа[1] (груз. რობერტ რობერტის ძე სტურუა; нар. 31 ліпеня 1938) - савецкі, грузінскі і расійскі акцёр, тэатральны рэжысёр. Народны артыст СССР (1982). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1979) і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Тбілісі ў сям’і мастака Р. І. Стуруа. У 1961 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Тбіліскага тэатральнага інстытута (майстэрня М. І. Туманішвілі[2]). З 1962 года рэжысёр, з 1979 года галоўны рэжысёр, з 1980 года таксама дырэктар, з 1986 года мастацкі кіраўнік Грузінскага драматычнага тэатра імя Ш. Руставелі. З пасады мастацкага кіраўніка Тэатра імя Шата Руставелі звольнены загадам Міністра культуры і абароны помнікаў Грузіі ад 9 жніўня 2011 года[3]. З гэтага часу галоўны рэжысёр маскоўскага тэатра «Et Cetera»[3][4][5]. У лістападзе 2012 года Роберт Стуруа быў адноўлены на пасадзе мастацкага кіраўніка Тбіліскага тэатра імя Шата Руставелі і адначасова застаўся на пасадзе мастацкага кіраўніка тэатра Et Cetera[5]. З 2013 года мастацкі кіраўнік тэатра «Фабрыка» (Тбілісі)[3]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

творчасці Роберта Стуруа ўласцівы сінтэз грузінскай і еўрапейскай тэатральных культур, увага да сцэнаграфіі, мізансцэн, музычнага афармлення, імкненне да сацыяльных і філасофскіх абагульненняў. Усяго паставіў больш за 80 спектакляў[5]. Акрамя тэатраў імя Руставелі і «Et Cetera», зрабіў пастаноўкі у Дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Яўгена Вахтангава, тэатры «Сатырыкон», Нацыянальным тэатры імя І. Франко ў Кіеве, Вялікім тэатры, Тэатры імя А. С. Пушкіна, тэатрах за мяжой.

Зняўся ў мастацкіх фільмах і тэлевізійных спектаклях і прыняў удзел у здымках дакументальных фільмаў. Аўтар п’ес «Абвінавачванне», «Варыяцыі на сучасную тэму», «Канцэрт для двух скрыпак у суправаджэнні ўсходніх інструментаў»[5].

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

  • Заслужаны дзеяч мастацтваў Грузінскай ССР (1976)
  • Народны артыст Грузінскай ССР (1980)
  • Народны артыст СССР (1982)
  • Народны артыст Абхазскай Аўтаномнай Рэспублікі (1996)
  • Дзяржаўная прэмія Грузінскай ССР імя Катэ Марджанішвілі (1976)
  • Дзяржаўная прэмія Грузінскай ССР імя Шата Руставелі (1981)
  • Дзяржаўная прэмія Грузіі (1996)
  • Дзяржаўная прэмія СССР (1970)
  • Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі (1999)
  • Прэмія імя Міхаіла Туманішвілі (1997)
  • Тэатральная прэмія «Чайка» (1998)
  • Гран-пры фестываля «Балтыйскі дом» (1998)
  • Прэмія імя Аляксандра Казбегі (1999)
  • Прэмія імя Канстанціна Станіслаўскага (2002)
  • Прэмія імя Георгія Таўстаногава (2009)
  • Прэмія Чаплін-клуба (1998)
  • Прэмія імя Альберта Швейцэра (1975), прэмія Англійскай крытыкі (1980), прэмія Італьянскай крытыкі (1981), прэмія Дзяржаўнага ўніверсітэта Аргенціны (1988).
  • Ордэн Гонару (Грузія, 1998)
  • Ордэн Дружбы (Расія, 2008)
  • Прэзідэнцкі залаты медаль за выдатныя заслугі ў справе развіцця грузінскай тэатральнай культуры (2000)
  • Тэатральная прэмія «Залатая маска» (Масква, 2013)
  • Ганаровы грамадзянін горада Тбілісі (1996)

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. БРЭ 2016.
  3. а б в Роберт Стуруа (руск.) (Праверана 1 ліпеня 2023) // Дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Яўгена Вахтангава
  4. Роберт Стуруа // Театр Et Cetera (руск.) (Праверана 1 ліпеня 2023)
  5. а б в г Биография Роберта Стуруа (руск.) (Праверана 1 ліпеня 2023) // РИА Новости

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]