Роджэр Уільямс
Роджэр Уільямс | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 21 снежня 1603[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 красавіка 1683[4] (79 гадоў) ці не раней за 27 студзеня 1683 і не пазней за 15 сакавіка 1683 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Мэры Уільямс[d], Джозеф Уільямс[d], Дэніэл Уільямс[d], Мёрсі Уінзар[d] і Freeborn Clarke[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пастар, прапаведнік, багаслоў, палітык, граматык, пісьменнік, этнолаг, debater, дзяржаўны дзеяч, службовая асоба |
Мова твораў | англійская |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Роджэр Уільямс (англ.: Roger Williams; каля 1603—1683) — амерыканскі місіянер, пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын англійскага краўца. Выпускнік Кембрыджскага ўніверсітэта. Роджэр Уільямс пацярпеў за свае погляды на рэлігію, ён быў высланы з Масачусетса ў сярэдзіне лютай зімы 1635 года. Папярэджаны па сакрэту губернатарам Джонам Уінтрапам, застаўся жывы толькі дзякуючы таму, што хаваўся сярод індзейцаў; у 1635 заснаваў новую калонію на Род-Айлендзе, якая вітала людзей любога веравызнання.
Прыхільнік раўнапраўя і дэмакратыі, ён на працягу ўсяго свайго жыцця быў сябрам індзейцаў. Роджэр Уільямс праяўляў спачуванне да працоўных людзей і да тых, хто мае погляды, адрозныя ад ягоных. Ён быў першым крытыкам імперыялізму, настойваючы на тым, што еўрапейскія манархі не мелі права дарыць зямельныя хартыі, паколькі амерыканская зямля належала індзейцам. Быў перакананы ў неабходнасці аддзялення царквы ад дзяржавы. Лічыў, што суды не павінны мець права караць людзей за рэлігійныя перакананні, і гэта пазіцыя падрывала строгія асновы тэакратыі ў Новай Англіі.
Знаходзіўся з візітам у Англіі пад час Грамадзянскай вайны, ён рызыкаваў жыццём, каб зімой арганізаваць пастаўкі драўніны беднякам Лондана пасля таго, як іх перасталі забяспечваць вугалем. Пісаў яркія прамовы ў абарону ідэі рэлігійнай цярпімасці не толькі для розных хрысціянскіх, але і для нехрысціянскіх сектаў. Міжкультурны вопыт жыцця сярод добразычлівых і гуманных індзейцаў, безумоўна, растлумачвае такі ягоны светапогляд.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сярод шматлікіх кніг, аўтарам якіх з’яўляецца Роджэр Уільямс, — адзін з першых фразеалагічных слоўнікаў індзейскіх моў, «Ключ да моў Амерыкі» (1643). Кніга ўяўляе сабой пэўную спробу этнаграфічнага выдання, паколькі ў ёй прыведзена апісанне жыцця індзейцаў у той час, калі ён сам жыў сярод іх. Кожны раздзел прысвечаны адной тэме — напрыклад, тэме харчавання і прыёму ежы. Індзейскія словы і фразы, што маюць дачыненне да гэтай тэмы, чаргуюцца з тлумачэннямі, анекдотамі, а ў канцы кожнага раздзела чытачу прапануецца верш. Першы раздзел заканчваецца страфой:
Сыны прыроды могуць быць утаймаваныя, |
У раздзеле, прысвечаным забавам і ўцехам, Роджэр Уільямс адзначае, што «гэта дзіўная праўда, калі чалавек звычайна знаходзіць больш свабодных забаваў і адпачынку сярод гэтых варвараў, чым сярод тысячаў тых, хто называе сябе хрысціянамі».
Зноскі
- ↑ Swartz A. Open Library — 2007. Праверана 12 студзеня 2022.
- ↑ https://www.tradingcarddb.com/Person.cfm/pid/110549/ Праверана 12 студзеня 2022.
- ↑ а б в CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 12 студзеня 2022.
- ↑ WikiTree — 2005. — ed. size: 23699588 Праверана 12 студзеня 2022.
- ↑ 1911 Encyclopædia Britannica/Williams, Roger // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. Праверана 4 сакавіка 2021.
- ↑ а б NNDB — 2002. Праверана 12 студзеня 2022.
- ↑ The First Amendment Encyclopedia
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Спанкэрэн К. Ван. Нарыс аб амерыканскай літаратуры / Перакл. В. і Л. Калабан. — Інфармацыйнае агенцтва Злучаных Штатаў, [б.г.]