Роджэр Хілтан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роджэр Хілтан
Дата нараджэння 30 красавіка 1911(1911-04-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1975(1975-02-23)[1][2] (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Rose Hilton[d] і Ruth David[d][3]
Дзеці Matthew Hilton[d]
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Узнагароды
камандор ордэна Брытанскай імперыі

Роджэр Хілтан CBE (англ.: Roger Hilton, 1911, Мідлсекс, Лондан — 23 лютага 1975, Сент-Джаст, Карнуол) — брытанскі мастак-абстракцыяніст, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў гэтага кірунку ў жывапісе Вялікабрытаніі ў XX стагоддзі, асабліва ў перыяд перад Другой сусветнай вайной. Узнагароджаны ордэнам Брытанскай імперыі (1968).

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў англа-нямецкай сям’і. Хілтан вывучаў жывапіс у Мастацкай школе Слейда ў Лондане, дзе яго настаўнікам быў Генры Тонкс, і пазней — у парыжскай школе Біс’ер (École Bissiere, у 1930-я гады). Першапачаткова займаўся фігуратыўным мастацтвам; у 1950-я гады, аднак, пад творчым уплывам Піта Мандрыяна, пераходзіць на пазіцыі абстракцыянізму. У 1953 годзе Р.Хілтан жыве ў Нідэрландах. Пачынаючы з 1956 года мастак знаходзіцца ў цесным кантакце з арт-групай «Сэнт-Іў Груп» (англ. St-Ives Group) з Заходняга Карнуола, у тым ліку з такімі майстрамі, як Пітэр Лэньян, Тэры Фрост, Патрык Херан, Уільям Скот і Браян Уінтэр, і канчаткова перасяляецца ў Корнуол у 1965 годзе. У 1959 годзе Хілтан прымае ўдзел у міжнароднай выставе сучаснага мастацтва documenta II у заходнегерманскім горадзе Касель. У 1963 годзе ён быў удастоены мастацкай прэміі Джона Мура (з прызавым фондам у 25 000 фунтаў стэрлінгаў).

У апошнія гады жыцця мастак цяжка хварэў і быў прыкаваны да ложка.

Зноскі