Род Бацьяні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Герб роду Бацяні над уваходам у іх венскі палац

Бацьяні ці Бацяні (Batthyány) — адна з найбагацейшых магнацкіх сем'яў Венгрыі, якая прэтэндавала на паходжанне ад аднаго з правадыроў Арпада пры ўварванні мадзьяраў у Панонію ў IX стагоддзі. Упершыню згадваецца ў дакументах, датаваных 1398 годам. З 1524 года старэйшая галіна асталяваліся ў Неметуйвары, у 1603 г. узведзена ў ранг імперскіх графаў.

З пачатку XVI стагоддзя, які наогул у гісторыі Бацьяні стаў залатой старонкай, гэты род даў Венгерскаму каралеўству нямала харвацкіх банаў. У 1570 годзе Балтазар Бацьяні ператварыў радавое гняздо, Неметуйвар, у цэнтр пратэстанцтва на захадзе Венгрыі. Адзін з яго нашчадкаў, Адам Бацьяні (1610-59), быўшы каталіком, заснаваў у Неметуйвары францысканскі кляштар. Ад яго старэйшага сына Крыстафа бярэ пачатак старэйшая лінія роду, Бацьяні-Штратман (Batthyány-Strattmann), ад малодшага Пала — значна больш шматлікая лінія, якая працягвала валодаць Неметуйварам.

У 1764 г. адзін з паплечнікаў Яўгенія Савойскага, імперскі фельдмаршал Карл Іозеф Бацьяні, які за 20 гадоў да таго атрымаў гістарычную перамогу пры Пфафенхофене, быў ганараваны імператрыцай Марыяй Тэрэзіяй княжацкім тытулам. Паколькі ўсе дзевяць дзяцей, народжаных ім у трох шлюбах, памерлі ў маленстве, пасля смерці фельдмаршала княжацкі тытул перайшоў да яго пляменніка, а затым — да яго дзяцей і ўнукаў. Галоўнай рэзідэнцыяй княжацкай (старэйшай) лініі быў барочны палац у Кёрмендзе, пабудаваны ў 1730-45 гг. Апошні яе прадстаўнік памёр у Кёрмендскім палацы ў 1914 годзе, пасля чаго княжацкі тытул атрымаў у спадчыну вельмі далёкі кузен з ліку нашчадкаў Пала.

Першы князь Бацьяні

Калі іх супернікі за ўплыў у Бургенландзе, магнаты Эстэрхазі, спрыялі жывапісу і музыцы, то князі і графы Бацьяні праславіліся збіраннем кніг. У 1838 г. князь Густаў Бацьяні паднёс у дар Венгерскай акадэміі навук свой кніжны збор, у які ўваходзіў такі ўнікум, як дагэтуль не расшыфраваны кодэкс Роханці, названы так па замку Бацьяні ў Рэхніцы, дзе ён захоўваўся. Іншы вельмі каштоўны манускрыпт, Залаты кодэкс з Лорша, захоўваецца ў бібліятэцы Бацьяні ў румынскім горадзе Алба-Юлія.

Лаяш Бацьяні падчас рэвалюцыі ў 1848 стаў першым прэм'ер-міністрам Венгрыі; ён быў пакараны смерцю ў Пешце і шануецца як нацыянальны герой. Пасля Другой сусветнай вайны ўласнасць сям'і Бацьяні была большай часткай канфіскавана ў тагачасных сацыялістычных краінах, хоць у іх засталася буйная нерухомасць у Бургенландзе, уключаючы Неметуйварскую крэпасць, набытую яшчэ ў 1524 годзе.

Члены сям'і[правіць | правіць зыходнік]

Ruine der Festung Güssing.jpg
Batthyány-Montenuovo Mausoleum Bóly b.JPG
Körmend - Palace.jpg
Цвярдыня Бацьяні ў Немет-Уйвары (Гюсінгу) Маўзалей Бацьяні-Монтэнуова Кёрмендская рэзідэнцыя Бацьяні

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]