Арпад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арпад
Árpád
Арпад
Статуя Арпада
2-гі кіраўнік венграў
889 — 907
Папярэднік: Альмаш
Пераемнік: Жольт
 
Дзейнасць: правадыр племені
Веравызнанне: венгерская міфалогія[d]
Нараджэнне: каля 845
Смерць: 907
Дынастыя: Арпады
Бацька: Альмаш
Дзеці: Zoltán of Hungary[d], Іелах[d], Ліюнтыка[d], Таркапус[d] і Іўтацус[d]

А́рпад (венг.: Árpád; 850/855 — 907) — правадыр венграў (надзьфеедэлем). Заснавальнік дынастыі Арпадаў.

Сын дзьюлы (ваяводы) Альмаша. Атрымаў у спадчыну яго тытул у 889. Да 904, па традыцыі, запазычанай венграмі ў хазар, дзяліў уладу з суправіцелем Курсанам, які насіў тытул кендзю. Кіраваў венграмі падчас набегу на Вялікамаравскую дзяржаву (892), вайны з балгарамі на старане Візантыі (894896), паходу на Ламбардыю па просьбе ўсходне-франкскага караля Арнульфа. Пад яго кіраўніцтвам адбылося перасяленне старажытнавенгерскай канфедэрацыі плямёнаў на іх цяперашнюю тэрыторыю, так званая эпоха «Заваявання радзімы на Дунаі», калі ў 896 венгры, выцесненыя печанегамі, перайшлі праз Карпаты і пасяліліся ў Сярэднім Падунаўі. У 900901 венгры пад правадырствам Арпада канчаткова разграмілі Блаценскае княства.

Паводле традыцыі, адлюстраванай Канстанцінам Багранародным, у Арпада было 4 сына: Таркапус (Тархаш, Таркчау), Іелах (Юлее, Елек), Іўтацус (Юташ), Залтас (Жольт). (Паводле іншых звестак — яшчэ сын Левентэ.)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Альмаш
кіраўнік венграў
889907
Пераемнік:
Жольт