Перайсці да зместу

Раман Сяргеевіч Свечнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рома Свечнікаў)
Раман Сяргеевіч Свечнікаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1992[1]
Месца нараджэння
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, падарожнік, блогер
Мова твораў руская

Рома Свечнікаў — беларускі падарожнік, блогер і пісьменнік. Найбольш вядомы кругасветным падарожжам у 20122014 гг. пры падтрымцы часопіса «34mag», якое апісаў у дзвюх частках кнігі «Рома едзе»[2]. Дзеля выканання гэтай задумы Рома, якому было на той час дваццаць гадоў, кінуў навучанне ў БДУІР.

Нарадзіўся ў Мінску, пражывае ў Кіеве[3].

На фестывалі рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014» гід для падарожнікаў «бел.: Рома едзе» Ромы Свечнікава і 34mag.net быў адзначаны першым прызам і гран-пры ў намінацыі інтэграваных медыяпраектаў[4].

Першая частка кнігі «Рома едзе» трапіла ў шорт-ліст прэміі Дэбют (2015)[5], другая — у лонг-ліст прэміі Ежы Гедройца (2016)[6].

Зноскі