Руандыйскі патрыятычны фронт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руандыйскі патрыятычны фронт
Лідар Поль Кагамэ
Заснавальнік Fred Rwigyema[d]
Дата заснавання снежань 1987
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія папулізм і нацыяналізм
Сайт rpfinkotanyi.rw/index.ph…

Руандыйскі патрыятычны фронт (РПФ, фр.: Front patriotique rwandais, англ.: Rwandan Patriotic Front) — руандыйская ваенна-палітычная арганізацыя, якая складаецца як з выхадцаў тутсі, так і хуту. Заснавана эмігрантамі ў 1988 годзе ва Угандзе. Набірала членаў з выгнаных з Руанды тутсі і ўмераных хуту ва ўсіх суседніх краінах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля звяржэння Ідзі Аміна ў 1979 годзе, інтэлігенцыя бежанцаў тутсі ва Угандзе стварыла першую арганізацыю палітычных бежанцаў у рэгіёне — «Альянс за нацыянальнае адзінства» (АНА). Абранне Мілтана Аботэ ў 1980 годзе прывяло да таго, што многія ўцекачы-тутсі далучыліся да апазіцыйных сіл Ёверы Мусевені ў барацьбе за ўладу ў краіне.

У 1981 годзе ўтварыўся першы ўзброены атрад з 27 чалавек на чале з Фрэдам Руігімам і Полам Кагамэ, якія разам выраслі ў лагеры бежанцаў і былі актыўнымі членамі АНА. Баявая група далучылася да ўгандыйскіх апазіцыйных сіл.

Няўдалая сілавая спроба прымусіць усіх бежанцаў-тутсі перасяліцца ў лагеры бежанцаў у лютым 1982 года прывяла да масавай чысткі, у выніку якой 40 000 бежанцаў вярнуліся ў Руанду. Улады краіны заявілі, што прызналі толькі 4000 з іх сваімі грамадзянамі. У сваю чаргу Уганда гатовая была прыняць назад толькі 1000. Астатнія 35000 засталіся ў прававой нявызначанасці ў памежным рэгіёне, і гэтая сітуацыя доўжылася гадамі. Дадзенае становішча прывяло да радыкалізацыі ў асяроддзі бежанцаў, значная частка якіх улілася ў партызанскі рух, складаючы да чвэрці яго колькасці.

Калі войскі групоўкі «Рух нацыянальнага супраціўлення» ў 1986 годзе ўвайшлі ва ўгандыйскую сталіцу Кампалу і быў сфармаваны новы ўрад, Ф. Руігема быў прызначаны намеснікам міністра абароны і намеснікам галоўнакамандуючага арміяй (гэтыя пасады займаў прэзідэнт Мусевені). П. Кагамэ прызначаны выконваючым абавязкі начальніка ваеннай разведкі Уганды. Бежанцы-тутсі складалі непрапарцыйна вялікую колькасць афіцэраў новых угандыйскіх узброеных сіл: яны рана далучыліся да паўстання і, такім чынам, назапасілі больш вопыту.

Уклад тутсі (і, асабліва, народнасці баньяруанда) у вайну быў неадкладна прызнаны новым урадам. Праз шэсць месяцаў пасля прыходу да ўлады Мусевені адмяніў існуючы дзесяцігоддзямі прававы рэжым і заявіў, што ўцекачы, якія пражывалі ва Угандзе, атрымаюць права на грамадзянства праз 10 гадоў.

У снежні 1987 года АНА правёў свой 7-ы з’езд у Кампале і пераназваў сябе ў Руандыйскі патрыятычны фронт (РПФ), стаўшы значна больш мілітарысцкім. З 1990 года арганізацыя разгарнула ўзброеную барацьбу супраць руандыйскага ўрада. У жінўні 1994 года рух захапіў уладу ў краіне.

РПФ стаў кіруючай партыяй Руанды. Ён выйграваў парламенцкія выбары ў 2003 (33 месцы з 80 у парламенце), 2008 (36 месцаў), 2013 (37 месцаў) і 2018 (36 месцаў) і фармаваў кааліцыйныя ўрада.

Прэзідэнты РПФ[правіць | правіць зыходнік]

  • Фрэд Руігіма (1987—1990)
  • Алексіс Каньярэнгвэ (1990—1998)
  • Поль Кагамэ (з 1998)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wm. Cyrus Reed. The Rwandan Patriotic Front: Politics and Development in Rwanda. A Journal of Opinion, Vol. 23, No. 2, Rwanda (1995)
  • Wm. Cyrus Reed. Exile, Reform, and the Rise of the Rwandan Patriotic Front. The Journal of Modern African Studies, Vol. 34, No. 3 (Sep., 1996)