Руая (рака)
Руая | |
---|---|
фр. Roya | |
![]() Вусце ракі ў Вентымільі | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 60 км |
Басейн | 660 км² |
Расход вады | 15 м³/с (вусце, г. Вентымілья) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Верхнія Альпы, перавал Коль-дэ-Тэнд |
• Вышыня | 1871 м |
• Каардынаты | 44°08′51″ пн. ш. 7°34′36″ у. д.HGЯO |
Вусце | Лігурыйскае мора |
• Месцазнаходжанне | Вентымілья |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 43°47′19″ пн. ш. 7°36′23″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 31,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Міжземнае мора |
|
|
Францыя | Праванс — Альпы — Лазурны Бераг |
Італія | Лігурыя |
Краіны | |
![]() |
|
![]() |
Руая (фр.: Roya, акс.: Roia, італ.: Roia) — рака ў Францыі і Італіі, упадае ў Лігурыйскае мора ў горадзе Вентымілья. Працякае па тэрыторыі французскага дэпартамента Прыморскія Альпы і італьянскай правінцыі Імперыя. Даўжыня ракі — 60 км, плошча басейна — 660 км², сярэдні расход ля вусця — 15 м³/с. Найбуйнейшы прыток — Бевера (правы).
Рака пачынаецца ў горным масіве Прыморскія Альпы на перавале Коль-дэ-Тэнд. У верхнім і сярэднім цячэнні хуткасць цячэння высокая, характар — бурны. Агулам рака падае на 1871 метр за 60 км, сярэдні ўхіл 31,2 м/км. Генеральны напрамак цячэння — поўдзень. Утварае глыбокую даліну, французская частка якой уваходзіць у склад нацыянальнага парку Меркантур.
На французскай тэрыторыі на рацэ стаяць гарады Танд і Брэй-сюр-Руая, а таксама вёскі Саорж і Фантэн. Пасля перасячэння мяжы рака працякае пасёлак Айроле і ўпадае ў Лігурыйскае мора ў горадзе Вентымілья. Уздоўж усёй ракі ад перавала Коль-дэ-Танд да Вентымільі ідзе швейцарска-французска-італьянская шаша Кунеа — Танд — Вентымілья.