Перайсці да зместу

Рудольф Тобіяс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рудольф Тобіяс
эст.: Rudolf Tobias
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 29 мая 1873(1873-05-29)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1918(1918-10-29)[3] (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Дзеці Helen Tobias-Duesberg[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, кампазітар, хормайстар, музычны педагог
Інструменты арган[d]
Жанры класічная музыка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рудольф Тобіяс (эст.: Rudolf Tobias; 29 мая 1873, Кяйна, востраў Хіюмаа — 29 кастрычніка 1918, Берлін) — эстонскі кампазітар і арганіст, харавы дырыжор, педагог.

Скончыў Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю па класах аргана Л. Гаміліуса і кампазіцыі — М. Рымскага-Корсакава ў 1897 годзе. Выступаў як арганіст і харавы дырыжор у Пецярбургу і Тарту. З 1909 жыў у Нямеччыне, у 1912—1918 выкладаў тэорыю музыкі ў Берлінскай Вышэйшай школе музыкі.

Цэнтральнае месца ў кампазітарскай спадчыне Тобіяса займаюць маштабныя вакальна-сімфанічныя сачыненні. Цікавы лёс кантаты «Пасланне Ёны»: якая правалілася на прэм’еры ў 1909 годзе, яна была затым выканана толькі ў 1989 г. (дырыжор Пеэтэр Лілье), пасля таго, як была адноўлена піяністам Варда Румесенам, і прынята публікай з захапленнем. Раннія сачыненні Тобіяса (як, напрыклад, уверцюра «Юлій Цэзар», напісаная ў 1896) класічныя па стылі, пазнейшыя развіваюць імпрэсіяністычныя і экспрэсіяністычныя тэндэнцыі. З 1904—1908 гг. вёў канцэртную дзейнасць у Тарту як дырыжор, арганіст і піяніст. Арганізоўваў аратарыяльныя канцэрты.

Партрэт Тобіяса быў змешчаны на эстонскай купюры вартасцю 50 крон. У горадзе Хаапсалу яму ўсталяваны помнік. Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.

Пахаваны на могілках роднай вёскі Куламаа, Эстонія.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #119297914 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France Rudolf Tobias // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. а б в Тобиас Рудольф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. https://www.emic.ee/?sisu=heliloojad&mid=58&id=96&lang=eng&action=view&method=biograafia Праверана 6 студзеня 2023.
  5. Rudolf Tobias Праверана 31 сакавіка 2021.