Ружа (архітэктура)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ружа ў Страсбургскім саборы (знутны)
Ружа ў Страсбургскім саборы (знадворку)

Ружа — вялікае круглае акно, расчлянёнае фігурным пераплётам на часткі ў выглядзе зоркі раскрытай кветкі з сіметрычна размешчанымі пялёсткамі. З'яўляецца ў цэрквах раманскага і гатычнага стыляў, звычайна на фасадзе галоўнага, падоўжнага нефа, а часам і на абодвух фасадах трансэпта, рамяшчаючыся даволі высока над уваходнымі дзвярамі і шчодры прапускаючы ўнутр храма святло. Напачатку раманскай эпохі ружа была даволі простая: яна складалася пераважна з тонкіх калонак, якія абапіраліся сваімі базамі ў кружок, што займае сярэдзіну акна, і падтрымлівалі сваімі вяршынямі паласу арачак, якая ідзе па яго акружнасці. Пазней, з развіццём раманскага стылю і пераходу яго ў гатычны, малюнак гэтага акна ўсё больш і больш ускладняўся і ў апошнюю пару готыкі зрабіўся надзвычай мудрагелістым. Самыя прыгожыя аконныя ружы сустракаюцца ў французскіх саборах, напрыклад, Сабор Парыжскай Маці Божай, Ам’енскі сабор, Шартрскі сабор, Руанскі сабор, Арлеанскі сабор, Сабор Бавэ і інш. У Беларусі ружа атрымала пашырэнне ў будынках псеўдаготыкі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).