Рунь (літаратурнае аб’яднанне)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Народны калектыў літаратурна-мастацкага майстэрства «Рунь»
Тып літаратурнае таварыства
Год заснавання 6 чэрвеня 1981
Размяшчэнне
Ключавыя фігуры Валянціна Гіруць-Русакевіч, Марыя Шакун, Віктар Шніп
Колькасць супрацоўнікаў
  • 3 чал. (2023)
Колькасць членаў 34
Слоган Зямелькай роднаю распетая, душа не можа не тварыць

Народны калектыў літаратурна-мастацкага майстэрства «Рунь» — літаратурна-мастацкае аб’яднанне Валожынскага раёна. Размешчана ў Валожынскім раённым цэнтры культуры ў Валожыне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі аб’яднання (2005).

Літаратурна-мастацкі калектыў «Рунь» створаны на базе Валожынскай раённай газеты «Працоўная слава» ў 1982 годзе як літаратурнае аб'яднанне, заснавальнікамі якога былі Віктар Шніп і Валянціна Гіруць-Русакевіч. У 1997 годзе аб’яднанню нададзена званне «народнае». З 2024 года Народнае літаратурна-мастацкае аб'яднанне было перайменавана ў Народны калектыў літаратурна-мастацкага майстэрства. У склад калектыву ўваходзяць школьнікі і дарослыя творцы. Станам на 2024 год «Рунь» афіцыйна аб’ядноўвае 30 чалавек з Валожынскага раёна, але фактычна сябрамі калектыву было значна болей людзей. Многія былыя «рунеўцы» цяпер жывуць і працуюць за мяжой, напрыклад, Юлія Шапарэвіч (у Швейцарыі), Алена Рагель (у Ізраілі).[1] У склад калектыву ўваходзяць 7 членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, сярод іх Марыя Шакун, Зінаіда Гасціловіч, Наталля Жызнеўская і інш.

Выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Зборнік паэтаў Валожыншчыны «Зямлі маёй і землякам» (2005, выдавецтва «Чатыры чвэрці»).
  • Зборнік вершаў «Нашчадкам» (2009, выдавецтва «Чатыры чвэрці»).
  • Зборнік вершаў маладых паэтаў «Маладыя галасы Валожыншчыны» (2012, выдавецтва «Чатыры чвэрці»).
  • Зборнік паэтаў «Помнім і жывём» (2015, выдавецтва «Чатыры чвэрці»).
  • Зборнік вершаў «Ад каранёў да кроны» (2020, выдавецтва «Чатыры чвэрці»).

Кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ад каранёў да кроны : творцы Валожыншчыны / укл. В. Ф. Гіруць-Русакевіч. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2020. — 242 с.
  • Маладыя галасы Валожыншчыны / уклад. В. Ф. Гіруць-Русакевіч; прадм. А. А. Акушэвіча. — Мінск : выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2012. — 162 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]