Русакова (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Русако́ва[1] — археалагічны помнік: стаянка за 1,5 км на поўнач ад вёскі Русакова (Слонімскі раён, Гродзенская вобласць), на левабярэжнай надпоймавай дзюне рака Шчара, ва ўрочышчы Літоўскі Бераг.

Выявіў у 1965 годзе і даследаваў у 1966 годзе В. Р. Супрун, у 1967, 1970, 1977 — М. М. Чарняўскі. Ускрыта 1024 м². Памеры 74х40 м. Культурны пласт да 0,8 м.

Выяўлены рэшткі агнішчаў, у т.л. выкладзеных з камянёў, прылады працы і кераміка пераважна нёманскай культуры: трохвугольныя наканечнікі стрэл, лістападобныя наканечнікі дзід, разнастайныя скрабкі, разцы і іншае; кераміка дубічайскага тыпу (таўстасценная, з грабеньчатым і накольчатым арнаментам), познанеалітычная (дабраборская); невяликая колькасць сярэдненеалітычных (лысагорскіх) матэрыялаў. Да бронзавага веку адносяцца фрагменты пласкадонных гаршкоў са шнуравым, штампаваным і пракрэсленым арнаментам, а таксама крамянёвыя вырабы, каменныя шліфаваныя і свідраваныя сякеры. Выяўлены рэшткі пахаванняў па абраду трупаспалення (бронзавы век), кароткая свідраваная сякера і гаршчок з наразным арнаментам. Дзюна была заселена і ў пазнейшы час. Сустракаюцца фрагменты керамікі і гліняныя прасліцы жалезнага веку, фрагменты ганчарнага посуду і металічныя вырабы (наканечнік дзіды і інш.) познафеадальнага часу.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Супрун, В. Г. Поселение Русаково ІІ (по материалам раскопок 1966 года) / В. Г. Супрун // Вопросы истории: тез. докл. ХІІ конф. молодых учёных БССР. — Минск, 1969. — С. 21—30. (руск.)
  • Чарняўскі , М. М. Русакова / М. М. Чарняўскі // Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 546. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Чарняўскі , М. М. Русакова / М. М. Чарняўскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: У 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — 464 с.: іл. — С. 262. — ISBN 978-985-11-0549-2.
  • Русакова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 454. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]