Рускае права

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Князь Яраслаў Мудры трымае Сафійскі сабор і «Рускую Праўду» — крыніцу рускага права

Рускае права - у шырокім сэнсе прававая культура, сістэма права Кіеўскай Русі са славянскімі крыніцамі, якая дзейнічала на беларускіх, украінскіх і рускіх землях у 9-14 стст., а пазней працягвала выкарыстоўвацца ў Вялікім Княстве Літоўскім. Пісанымі крыніцамі-помнікамі рускага права з'яўляюцца перш за ўсё «Руская Праўда» і Літоўскі статут.

У больш вузкім сэнсе, рускім правам называліся рэшткі старажытнаўкраінскага права - тыя, што засталіся ў сіле на далучаных да Польшчы ў 14 ст. Холмскай і Белзскай землях і ў Галіччыне пасля 1387, калі канчаткова гэты край далучаны да Польскай Кароны. Рускае права далей дзейнічала на гэтых землях, хоць паступова ўкараняліся ўстановы польскага права. Прыватнае права дзейнічала даўжэй ў адносінах да ўкраінскага насельніцтва, тады як публічнае рускае права было ліквідавана цалкам з увядзеннем у Галіцыі польскай сістэмы судоў у 1506 г.

Асабліва рускае права было распаўсюджана сярод сельскага насельніцтва, у так званым інстытуце. Гэта былі самакіравальныя абшчыны, якія працягвалі выкарыстоўваць сістэму старажытнарускай верві. Вёскі з рускім правам карысталіся шырокім самакіраваннем, выбіралі сваіх начальнікаў: цівуноў, старцаў і нават святароў, прымалі даручальніцтва за сваіх членаў, - грамадой адказвалі за павіннасці перад дзяржаўнай уладай, мелі асобныя прамысловыя суды. Аднак за гэты перыяд старая абшчына - верв зведала драбненне на меншыя адзінкі (дымы) і пад ціскам шляхецкіх уладанняў страціла самакіраванне. У 15-16 стагоддзях адбыўся масавы перавод сёлаў з рускім правам на нямецкае права і ўсеагульнае распаўсюджванне польскага права. Аднак некаторыя нормы рускага права захаваліся даўжэй у форме права звычаёвага.

Асобныя інстытуты[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Енциклопедія українознавства. У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде життя, 1954—1989.