Рускі Заварот

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search


Рускі Заварот
Русский Заворот.jpg
Від з космасу
АкваторыяБаранцава мора
Краіна

РУСКІ ЗАВАРОТ (руск.: Русский Заворот) — паўвостраў у Баранцавым моры ў Ненецкай аўтаномнай акрузе Расіі. Уяўляе сабой пясчаную касу вышынёй 2—3 м і даўжынёй каля 45 км. Падчас моцных нагонаў вады часткова затапляецца. Высокія месцы пакрытыя тундравай расліннасцю. Складзены з добра ўпарадкаванага пясчанага матэрыялу, што абумовіла інтэнсіўнае развіццё на яго паверхні эолавых працэсаў, якія фарміруюць магутны дзюнны пояс. Каляберагавы паток энергіі хваляў накіраваны на ўсход, таму ўздоўж берагу прасціраецца паток наносаў таго ж кірунку, які пераважна разгружаецца каля дыстальнага канца паўвострава. Паўвостраў канчаецца мысам Рускі Заварот.

Паўвостраў насяляюць пераважна вадаплаваючыя птушкі - лебедзі, гусі, качкі. На паўвостраве жыве малы лебедзь (Сygnus bewickii), занесены ў Чырвоную кнігу Расіі (III катэгорыя).