Русудан (царыца Грузіі)
| Русудан | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Манета царыцы Русудан (1230) | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Георгій IV Лаша | ||||||
| Пераемнік | Давід VII Улу | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1194[1] | ||||||
| Смерць |
1245[1] |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Імя пры нараджэнні | груз. რუსუდანი | ||||||
| Бацька | Давід Саслан[d] | ||||||
| Маці | Тамара Вялікая | ||||||
| Муж | Мухаммад Мугіс уд-дзін Туркан шах[d] | ||||||
| Дзеці | Гюрджы-хатун і Давід VI Нарын[d] | ||||||
| Нацыянальнасць | Грузінка | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Праваслаўе, грузінская царква | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
Русуда́н (каля 1194—1245) — царыца Грузіі (1223—1245). Дачка царыцы Тамары і Давід-Саслана. Праўленне Русудан азначае заканчэнне залатога веку гісторыі Грузіі. Русудан была занадта слабай, каб захаваць незалежнасць і цэласнасць дзяржавы перад тварам мангольскай пагрозы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Узышла на прастол 18 студзеня 1223 года, пасля смерці сваго брата Георгія IV, які атрымаў цяжкую рану ў бітве з манголамі.
На трэцім годзе праўленя Русудан, восенню 1225 года, у Грузію уварваліся войскі харэзмшаха Джэлал ад-Дзін Манкбурны, які бяжаў з Харэзма ад манголаў. Грузінскія войскі пад кіраўніцтвам Іаана Мхаргрдзелі пацярпелі цяжкае паражэнне ў бітве пры Гарнісі, пасля чаго шлях на Тбілісі, Карс і Гянджу аказаўся для харэзмскіх войск адкрытым. Яны аблажылі Тбілісі, а царскі двор пераехаў у Кутаісі. 9 сакавіка 1226 года Джалал ад-Дзін захапіў Тбілісі і поўнасцю разрабаваў горад. У 1227 годзе Джалал ад-Дзін зноў узяў Тбілісі; хаця ён быў вымушаны пакінуць горад пасля таго, як Русудан заключыла саюз з Канійскім султанатам, уся ўсходняя Грузія знаходзілася пад яго кантролем да 1230 года.
У 1236 годзе ў трэці і апошні раз манголы ўварваліся ў Закаўказзе, і аслабленая вайной з харэзмшахам Грузія не здолела аказаць ім супраціўлення. Да 1240 года ўсю краіну занялі манголы, а Русудан знаходзілася ў Кутаісі. У 1242 годзе яна падпісала з манголамі мір, згодна з якім прызнала Грузію васалам хана і абавязалася плаціць яму дань.
У 1224 годзе, Русудан уступіла ў шлюб з сельджукскім прынцам Мухамадам Мугісам уд-дзінам Туркан Шахам (унукам султана Кылыч-Арсланам II), які прыняў хрысціянства з імянем Дмітрый. Яе дачка Тамара была аддадзена ў жонкі сяльджукскаму султану Кей-Хасрову II, а пасля смерці апошняга — Первану, візіру і фактычнаму правицелю султаната.
Пасля смерці Русудан аб’яднаня грузінская дзяржава спыніла існаванне. Яе сын Давід VI Нарын быў адасланы да двара хана і вярнуўся ў Грузію толькі пасля мерці Русудан. Францысканскі манах Плана Карпіні бачыў яго там у канцы 1246 года. Манголы падтрымлівалі як яго, так і іншага прэтэндэнта на трон, пазашлюбнага сына Георгія IV, пазней вядомага як Давід VII Улу. У выніку, дзяржава, пасля некаторага перыяда міжцарства (якое працягвалася да 1247 года) распалася на две — Заходнюю і Усходнюю Грузію.
Зноскі
- 1 2 საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი — 2001. Праверана 21 сакавіка 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ronald Grigor Suny.The making of the Georgian nation 2. — Indiana University Press, 1994. — 418 p. — ISBN 0256209153, ISBN 9780253209153.