Рухчанскае
Выгляд
| Рухчанскае | |
|---|---|
| Рухчанскае возера, 2019 г. | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 134,1 м |
| Даўжыня | 0,62 км |
| Шырыня | 0,45 км |
| Плошча | 0,219 км² |
| Даўжыня берагавой лініі | 1,8 км |
| Найбольшая глыбіня | 1,9 м |
| Сярэдняя глыбіня | 0,6 м |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Рухча́нскае (трансліт.: Ruchčanskaje)— возера ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Месціцца за 19 км на паўночны захад ад горада Столін, на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі Рухча 2. Адносіцца да басейна ракі Стыр. Уваходзіць у склад ландшафтнага заказніка мясцовага значэння «Рухчанскі».
Плошча паверхні 0,219 км², даўжыня 0,62 км, шырыня 0,45 км. Найбольшая глыбіня 1,9 м, сярэдняя — 0,6 м. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Аб’ём вады 0,15 млн м³. Дно сапрапелістае. На паўднёвым усходзе ўпадае ручай. У выніку меліярацыі значна абмялела і зарастае. Маюцца вялікія паклады сапрапелю.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Республика Беларусь. Брестская область. Столинский район: карта. Столин: план. Давыд-Городок: план / Ред. В.А. Змачинская. — Минск: РУП «Белкартография», 2011. — 3 000 экз.
- Ліст карты M-35-06. Выданне 1992 год. Стан мясцовасці на 1988 года. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2023. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 17 кастрычніка 2019. (руск.)
