Рух (часопіс)
«Рух» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Краіна | Заходняя Нямеччына |
Заснавана | красавік 1946 года |
Спыненне публікацый | чэрвень 1948 года |
Мова | беларуская (класічная) |
Галоўны офіс | Рэгенсбург |
«Рух» (лацінкай: «Ruch») — нелегальны часопіс Беларускага нацыянальнага цэнтра. Гэтае выданне на той час было адным з найлепшых сярод эміграцыйных перыёдыкаў. Першы нумар выйшаў лацінкай, а другі-трэці ўжо кірыліцай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З вясны 1946 года БНЦ пачаў выдаваць нелегальны часопіс «Рух» (першы нумар быў надрукаваны Станіславам Станкевічам у амерыканскай зоне акупацыі Нямеччыны, але ў мэтах канспірацыі было пазначана «Італія»). За 1946 год выйшлі тры нумары часопіса (2 і 3 адным выданнем), за 1947 — адзін, а ў 1948 годзе выйшаў пяты і ўжо апошні нумар.
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Часопіс змяшчаў прапагандысцка-ідэалагічныя тэксты, публіцыстыку, гістарычныя артыкулы, пісаў пра міжнародныя падзеі, пра сітуацыю на Бацькаўшчыне. Змешчаная ў першым нумары «Інструкцыя аб пашыраньні і карыстаньні часапісам» нагадвае падобны тэкст, які друкаваў падчас Вялікай Айчыннай вайны «Бюлетэнь Беларускай незалежніцкай партыі».
Нумары
[правіць | правіць зыходнік]- № 1 — красавік 1946 года.
- № 2-3 — верасень 1946 года.
- № 4 — студзень 1947 года.
- № 5 — чэрвень 1948 года.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ПЕРАДРУК ПЕРШЫХ ДВУХ НУМАРОЎ ЧАСОПІСА БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА ЦЭНТРУ “РУХ”. 1946 Г. // Беларускі Рэзыстанс. — 2016. — № 1 (17). — С. 57.