Рыа-Салада (прыток Параны)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рыа-Салада
ісп. Río Salado
Río Salado del Norte desde el puente en Suncho Corral.JPG
Характарыстыка
Даўжыня каля 1300 км
Басейн каля 160 000 км²
Расход вады 15 м³/с (у ніжнім цячэнні)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Цэнтральныя Анды
 • Каардынаты 24°28′06″ пд. ш. 66°10′45″ з. д.HGЯO
Вусце Парана
 • Месцазнаходжанне каля горада Санта-Фэ
 • Каардынаты 31°40′31″ пд. ш. 60°44′10″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Парана → Ла-Плата → Атлантычны акіян

Краіна
physical
Рыа-Салада (прыток Параны)
Рыа-Салада (прыток Параны)
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Ры́а-Сала́да[1] (ісп.: Río Salado — «салёная рака») — рака ў Аргенціне, правы прыток ракі Парана. У верхнім цячэння мае назву Гуанчыпас, потым Хурамента або Рыа-дэ-Пасахэ[1].

Даўжыня ракі складае каля 1300[1] (2210[2]) км. Плошча вадазбору каля 160 000 (124 200[2]) км². Выток ракі знаходзіцца на ўсходніх схілах Цэнтральных Андаў. Цячэ па раўніне Гран-Чака, падзяляючыся на рукавы, часам змяняючы рэчышча. У засушлівы час месцамі перасыхае і ператвараецца ў сістэму салёных азёр і балот. Упадае ў Парану каля горада Санта-Фэ. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 15[1] м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 53,6[2] км³.

Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Найбольшы ўзровень вады ў студзені—красавіку[2]. Рака суднаходная ў перыяд дажджоў. У вярхоўі непадалёк ад горада Сальта пабудавана вадасховішча.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 БелЭн, 2001
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Рио-Саладо // Пустырник — Румчерод. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2015. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-365-1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]