Рыгор Андрэевіч Гусараў
Рыгор Андрэявіч Гусараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 лютага 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 снежня 1943 (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1941—1945 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Рыгор Андзэявіч Гусараў (1906—1943) — сяржант Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рыгор Гусараў нарадзіўся 6 лютага 1906 года ў вёсцы Старая Алешня (цяпер — Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці) у сям’і селяніна. Пасля заканчэння пачатковай школы працаваў у калгасе, жыў у вёсцы Холма Назараўскага раёна Краснаярскага края. У жніўні 1941 года Гусараў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З верасня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у баях на Смаленскім накірунку, Палтаўска-Крэмянчугскай аперацыі. У баях чатыры разы быў паранены. Да верасня 1943 года гвардыі сяржант Рыгор Гусараў камандаваў аддзяленнем 184-га гвардзейскага стралковага палка 62-й гвардзейскай стралковай дывізіі 37-й арміі Стэпавага фронту. Вызначыўся падчас Бітвы за Дняпро[1].
28 верасня 1943 года Гусараў адным з першых пераправіўся праз Дняпро ў раёне вёскі Мішурын Рог Верхнядняпроўсага раёна Днепрапятроўскай вобласці Украінскай ССР, захапіў плацдарм і адбіваў шматлікія варожыя кантратакі разам са сваім аддзяленнем. 4 верасня, калі выбыў са строю камандзір узвода, Гусараў замяніў яго сабой і разам з узводам заняў больш выгодны рубеж, што спрыяла паспяховай пераправе астатніх палкавых падраздзяленняў. Потым удзельнічаў у Пяціхатскай і Знаменскай аперацыях. 23 снежня 1943 года Гусараў загінуў падчас аднаго з баёў у Смелянскім раёне Чаркаскай вобласці Украінскай ССР. Быў пахаваны ў брацкай магіле у лесе каля вышыні 100,0 у Смелянскім раёне, пазней перапахаваны ў вёсцы Белазор’е Чаркаскага раёна[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1944 года за «мужнасць і гераізм, выяўленыя падчас фарсіравання Дняпра і ў баях на захопленым плацдарме» гвардыі сяржант Рыгор Гусараў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Быў таксама ўзнагароджаны ордэнам Леніна і шэрагам медаляў[1][2].
Зноскі
- ↑ а б в Рыгор Андрэевіч Гусараў на сайце «Героі краіны»
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 22 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 5 марта (№ 13 (273)). — С. 1
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Достоин звания героя. — Красноярск: Красноярское кн. изд., 1975.
- Нарадзіліся 6 лютага
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
- Памерлі 23 снежня
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Кіеўскай вобласці
- Асобы
- Сяржанты і старшыны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
- Памерлі ў Чаркаскай вобласці