Рыгор Антонавіч Віткоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рыгор Антонавіч Віткоўскі
Дата нараджэння: 23 жніўня 1923
Месца нараджэння: Мінск
Дата смерці: 1992
Месца смерці: Мінск
Грамадзянства: Сцяг СССР СССР
Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці: мастак
Вучоба: Мінскае мастацкае вучылішча (1953), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1959)
Уплыў: Сямён Герус, Павел Любамудраў

Рыгор Антонавіч Віткоўскі (23 жніўня 1923 года, Мінск1992 год, Мінск) — беларускі мастак-графік, плакатыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. У 1953 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1959 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З гэтага ж года пачаў браць удзел у мастацкіх выстаўках.

Працаваў у графіцы — плакат, афорт[1]. У суаўтарстве з Арленам Кашкурэвічам распрацаваў серыю плакатаў па правілам дарожнага руху.

Памёр у 1992 годзе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]