Рыгор Васілевіч Булацкі
Рыгор Васілевіч Булацкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 мая 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лютага 1999 (77 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | журналіст |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Рыгор Васілевіч Булацкі (5 мая 1921, в. Мачулкі, Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці — 8 лютага 1999, Мінск) — беларускі гісторык, журналіст[1]. Доктар гістарычных навук (1971), прафесар (1973).
Біаграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1939 паступіў на гістарычны факультэт БДУ, але быў прызваны ў Чырвоную Армію. У жніўні 1941 г. скончыў Мелітопальскае авіяцыйнае вучылішча, накіраваны на Далёкім Усходзе. Разам з аднапалчанамі, В. Ульянавым і А. Пятровым, купіў самалёт на якім яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях[1] на тэрыторыі Украіны, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Югаславіі, Аўстрыі. У 1946 дэмабілізаваны па інваліднасці.
Скончыў БДУ (1951), вучыўся ў аспірантуры[1]. Працаваў у шматтыражнай газеце БДУ, з 1954 — старшым выкладчыкам, намеснікам дэкана філфака і загадчыкам аддзялення журналістыкі, з 1961 — загадчык кафедры, адначасова з 1963 — дэкан філалагічнага факультэта[1], у 1967—1981 — дэкан факультэта журналістыкі[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя беларускай журналістыкі, публіцыстычная дзейнасць некаторых беларускіх пісьменнікаў, рабселькораўскі рух на Беларусі і інш.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у т. л. больш за 20 манаграфій, падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Пад кіраўніцтвам Р. Булацкага абаронены звыш 40 кандыдацкіх, пры яго ўдзеле — 3 доктарскія дысертацыі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі, у т.л. «За ўзяцце Будапешта». Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР (1980) і Саюза журналістаў БССР (1995).
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Кузьма Чорны — публіцыст. Мн., 1972 (разам з І. Сачанкам);
- Платон Галавач — публіцыст. Мн., 1973 (разам з Э. Карніловічам);
- Гісторыя беларускай журналістыкі. Мн., 1979 (разам з І. Сачанкам, С. Говіным).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
- Мартинович А. А. Есть имена, которые не забываются. — Мн.: Белфакс, 2001.
- Мартинович А. А. Григорий Булацкий: Перекрестки судьбы. — Мн.: Белфаксиздатгрупп, 2011. — 264 с.
- Республика Беларусь: энциклопедия. (в 7 т.). Т. 2. — Минск, 2006.
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
- Памерлі 8 лютага
- Памерлі ў 1999 годзе
- Выкладчыкі факультэта журналістыкі БДУ
- Выкладчыкі філалагічнага факультэта БДУ
- Дактары гістарычных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Будапешта»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
- Гісторыкі Беларусі
- Журналісты Беларусі
- Журналісты паводле алфавіта
- Дэканы філалагічнага факультэта БДУ
- Дэканы факультэта журналістыкі БДУ