Перайсці да зместу

Рыгор Міхайлавіч Стронгін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Міхайлавіч Стронгін
Дата нараджэння 1 мая 1909(1909-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 жніўня 1989(1989-08-31) (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Roman Strongin[d]
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія 3-й ступені Сталінская прэмія 3-й ступені Merited Inventor of the RSFSR

Рыгор Міхайлавіч Стронгін (1 мая 1909, Чэрвень — 31 жніўня 1989, Дзяржынск) — вынаходнік.

З пачаткам Першай сусветнай Стронгіны пакінулі Ігумен і выехалі ўглыб Расіі. Бацька працаваў грузчыкам, станочнікам. Жылі спярша ў Кінешме Іванаўскай вобласці. Бацька хутка памёр, маці засталася з трыма дзецьмі. У 1932 годзе скончыў Іванаўскі хіміка-тэхналагічны інстытут. Размеркаванне атрымаў на вытворчае аб’яднанне «Корунд» імя М. І. Калініна. Прайшоў шлях ад інжынера-механіка да начальніка даследчыцкай лабараторыі. З 1941 года загадвае цэнтральнай лабараторыяй Чарнарэчынскага хімічнага завода.

У Вялікую Айчынную вайну на Чарнарэчанскім хімічным заводзе, што ў Ніжагародскай вобласці, дзе працаваў начальнікам аддзела Рыгор Стронгін, нарадзілася славутая супрацьтанкавая зброя — лёгкаўзгаральная сумесь «КС».

Пасля вайны заняўся вытворчасцю ядахімікатаў для барацьбы з саранчою і іншымі шкоднікамі сельскагаспадарчых культур. За арганізацыю вытворчасці гексахларану ў масавым маштабе супрацоўнікі завода атрымалі ў 1950 годзе званне лаўрэатаў Сталінскай прэміі.

Стронгіну і яго паплечнікам належыць вынаходніцтва і лекаў для барацьбы з туберкулёзам. Праца адзначана Дзяржаўнай прэміяй СССР.

У 1954 годзе кандыдата тэхнічных навук Р. Стронгіна выбіраюць старшынёю праўлення абласнога аддзялення Усесаюзнага хімічнага таварыства імя Д. Мендзялеева, членам прэзідыума Усесаюзнага таварыства.

Шмат намаганняў для заснавання ў Дзяржынску тэхнічнай бібліятэкі. Яна і цяпер лічыцца адной з лепшых у Ніжагародскай вобласці.

У 1963—1970 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры неарганічных рэчываў Горкаўскага політэхнічнага інстытута.

Прысвоілі званне заслужанага вынаходніка РСФСР. Лаўрэат Сталінскай прэміі, двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, ён быў узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», медалямі. У 1987 годзе прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Дзяржынск Ніжагародскай вобласці»[1].