Рыгор Восіпавіч Няхай
Рыгор Восіпавіч Няхай | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 снежня 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 ліпеня 1991 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, празаік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Рыгор Восіпавіч Няхай (5 снежня 1914, Сяліба, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 25 ліпеня 1991) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум (1935), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Калодзішчанскай сярэдняй школе пад Мінскам. Завочна скончыў літаратурны факультэт Мінскага настаўніцкага інстытута (1939). У 1939 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Паўднёвым, 1-м Украінскім франтах. У 1942—1943 гадах выконваў заданні Галоўнага разведупраўлення Савецкай Арміі ў тыле праціўніка (Кіеў — Чаркасы — Чарнігаў). Быў начальнікам асобага аддзела партызанскага злучэння Рыгора (Юрыя) Збанацкага. Удзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі Польшчы, Германіі, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Венгрыі. Закончыў вайну на Эльбе. З 1946 года працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва». У 1952—1954 гадах — загадчык аддзела крытыкі і публіцыстыкі часопіса «Полымя», у 1956—1957 гадах — рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Сябра СП СССР з 1946 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкавацца пачаў у 1935 годзе (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборнікаў вершаў «Па сонечных узгорках» (1939), «Мае пакаленне» (1950), «Вялікі мой і ціхі акіян» (1954), «Размова з восенню» (1961), «Асеннія пракосы» (выбранае, 1973), «Слова сябрам» (1982), зборніка апавяданняў і аповесцей «Навальнічнае рэха» (1958), «Героі не адступаюць» (1965), «Сарочы лес» (1966), «Алёшка-атаман» (1967), «Туман над стэпам» (1971), «Шлях на Эльбу» (1976), нарыса «Минская область» (1968, 2-е дапоўненае і перапрацаванае выданне ў 1974). Для дзяцей напісаў кніжкі «Пра храбрага хлопчыка» (вершы, 1962), «Як расцвітае кветка» (апавяданні, 1968), «Я з табою, гвардыя» (аповесць, 1983). У 1984 годзе выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
На беларускую мову пераклаў «Дзень айца Сойкі» С. Тудара (1952), «Над Чарамошам» М. Стэльмаха (1955), «Памфлеты» Ю. Мельнічука (1961), асобныя творы А. Твардоўскага, М. Рыльскага, П. Тычыны, А. Малышкі, Ю. Збанацкага і іншых рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў.
Зрабіў літаратурны запіс кніг «Партызанскі край» В. Лівенцава (1950), «Браты па зброі» І. Вятрова (1962), «Палескія былі» І. Шубітыдзэ (1969).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Айчыннай вайны II ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн «Знак Пашаны»
- медалі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. — Т. 4. — Мн., 1994.
- Нарадзіліся 5 снежня
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 25 ліпеня
- Памерлі ў 1991 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Выпускнікі Мінскага беларускага педагагічнага тэхнікума
- Нарадзіліся ў Бярэзінскім раёне
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Перакладчыкі з украінскай мовы
- Перакладчыкі на беларускую мову