Міхаіл Апанасавіч Стэльмах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Апанасавіч Стэльмах
укр.: Михайло Панасович Стельмах
Stamp 2012 Stelmakh (1).jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 (24) мая 1912
Месца нараджэння
Дата смерці 27 верасня 1983(1983-09-27) (71 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР
Дзеці Yaroslav Stelmakh[d] і Dmytro Stelmakh[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, паэт, палітык, пісьменнік
Гады творчасці 1941 — 1983
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр раман, аповесць, п'еса, верш
Мова твораў украінская
Дэбют зборнік вершаў «Добрая раніца» (1941)
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі Ленінская прэмія Сталінская прэмія — 1951 Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі— 1979
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1972
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Апанасавіч Стэльмах (укр.: Михайло Панасович Стельмах; 24 мая 1912 — 27 верасня 1983) — украінскі празаік, драматург, паэт, лаўрэат Сталінскай прэміі (1951), Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Акадэмік АН УССР (1978). Дэпутат ВС СССР з 1962 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Стэльмах нарадзіўся 11(24) мая 1912 года ў вёсцы Дзякіўці (цяпер Літынскі раён Вінніцкай вобласці Украіны ў беднай сялянскай сям’і). У 1929 годзе пасля заканчэння школы паступіў у Вінніцкі педагагічны тэхнікум, затым на літаратурны факультэт Вінніцкага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1933 годзе. У 1933—1939 гадах працаваў настаўнікам. У 1939—1945 гадах служыў у РСЧА, спачатку радавым артылерыстам, а з 1944 года пасля двух цяжкіх раненняў і лячэння ў г. Уфе — карэспандэнтам Першага Украінскага фронту «За гонар Айчыны». Падчас вайны ў Варонежы і Уфе былі апублікаваныя зборнікі вершаў Міхаіла Стэльмаха. Пасля заканчэння вайны прыйшоў на працу ў Інстытут мастацтвазнаўства, фальклору і этнаграфіі АН УССР, дзе прапрацаваў да 1953 года.

М. А. Стэльмах памёр 27 верасня 1983 г. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).