Рыгор Сасна
Рыгор Сасна | |
---|---|
польск.: Grzegorz Sosna | |
Дата нараджэння | 30 красавіка 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 2016 (76 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Рыгор Сасна (30 красавіка 1939, в. Шарні пад Орляй — 6 студзеня 2016[1]) — гісторык царквы, беларусазнавец.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і Афанасія і Марыі. Вучыўся ў пачатковых школах у Малінніках і Орлі. У 1953—1957 гадах вучыўся ў Беларускім ліцэі ў Бельску-Падляшскім. Вучыўся ў Праваслаўнай духоўнай семінарыі і Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве. Студэнтам, у 1960 годзе ажаніўся з настаўніцай Антанінай Троц. У 1960 годзе высвечаны на святара Варшаўска-Бельскім епіскапам. Тытул прэсвітара атрымаў у варшаўскай царкве на Волі.[2]
Пачаў служыць у прыходзе Кальнікаў у Падкарпацкім ваяводстве. Зацікавіўся гісторыяй Царквы і яе вернікаў на гэтай тэрыторыі. Потым служыў у Кодні. Затым, на працягу 20 гадоў, служыў вікарным парафіі ў Сямятычах. У 1966 годзе абараніў магістарскую працу «Падстава, на якой фармавалася ідэя царкоўнай уніі ў Польшчы пад канец XVI стагоддзя». Пазней абараніў і доктарскую дысертацыю «Гісторыя праваслаўных прыходаў Беласточчыны ў межах сённяшняй Варшаўска-Бельскай епархіі». З 1987 года настаяцель царквы ў Рыбалах.[2]
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Усе гады святарскай службы спалучаў з навукова-даследчыцкай працай. Даследваў гісторыю праваслаўнай царквы на Падляшшы, збіраў бібліяграфію на гэтую тэму. Працаваў у архівах Падляшша, Мінска, Масквы, Пецярбурга, Лондана.[2]
Сфера навуковых інтарэсаў: гісторыя паасобных прыходаў, цяперашніх і колішніх — даследаваў мінулае больш за 100 прыходаў, з некалькі дзясяткаў даследаванняў выраслі ў манаграфіі; дэмаграфічна-статыстычныя пытанні; даследаванні бібліяграфічнага характару.[2]
Аўтар 33 кніг па гісторыі Царквы і сотні артыкулаў. Між іншага, кніга «Święte miejsca i cudowne ikony» пра святыя месцы і цудоўныя іконы Беласточчыны, кніга пра былыя прыходы паміж Бугам і Бобрай, кніга пра лёс ікон, якія ў ліхалецці трапілі ў розныя куткі свету, таксама, у сааўтарстве з Д. Фіёнікам выдаў манаграфіі праваслаўных прыходаў (Орлі, Бельска, Рыбалаў і Пасынак), у сааўтарстве з м. Антанінай — манаграфію прыхода ў Жэрчычах і Ласінцы.[2]
Сабраў багаты бібліяграфічны матэрыял, якія пастаянна папаўняецца і сістэматычна публікуецца. Удзельнічае ў рэдкалегіях навуковых часопісаў, з'яўляецца членам некалькіх навуковых таварыстваў.[2]
Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]
- Узнагарода (разам з м. Антанінай) імя брата Альберта (Адама Хмялёўскага) за 2001 год за дасягненні ў галіне дакументавання гісторыі і дзейнасці Праваслаўнай царквы.[2]
- Афіцэрскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы (2003) з рук шэфа Кабінета Прэзідэнта Рэспублікі Польшча за навукова-выдавецкую дзейнасць у галіне прадстаўлення гісторыі праваслаўных парафій і храмаў на Падляшшы (м. Антаніна Троц-Сасна атрымала Залаты крыж заслугі).[2]
- Крыж прэзідэнта Рэспублікі Польшча на 50-годдзе сужонства.[2]
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лукша М. Святар, навуковец, бацька // Ніва, № 47 (2845) Год LV. — Беласток, 18 лістапада 2010 г. — С. 1-2.
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Бельскім павеце (1919—1939)
- Памерлі 6 студзеня
- Памерлі ў 2016 годзе
- Пахаваныя ў Бельскім павеце (Падляскае ваяводства)
- Выпускнікі Беларускага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Беларусы ў Польшчы
- Беларусісты
- Гісторыкі праваслаўнай царквы Беларусі