Антон Мірановіч
| Антон Мірановіч | |
|---|---|
| польск.: Antoni Mironowicz | |
| Дата нараджэння | 30 кастрычніка 1959 (66 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта, рэдактар, грамадскі дзеяч |
| Навуковая сфера | гісторыя |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | навуковы прафесар[d][1] (22 красавіка 2002), габілітаваны доктар[2] (29 верасня 1997) і доктарская ступень[d][2] (1 студзеня 1990) |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Станіслаў Александровіч[3] |
| Партыя | |
| Член у | |
Антон Васілевіч Мірановіч або Антоні Мірановіч (польск.: Antoni Mironowicz; нар. 30 кастрычніка 1959, Беласток) — беларускі гісторык у Польшчы, грамадска-культурны дзеяч. Доктар гуманітычных навук габілітаваны (1997), прафесар (1998).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў філіял Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку (1982). З 1986 года выкладаў у Інстытуце гісторыі Варшаўскага ўніверсітэта, потым у Інстытуце гісторыі ў Беластоку (філіял Варшаўскага ўніверсітэта). Старшыня Беларускага асветніцкага таварыства ў Польшчы (1999), першы старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы (1993—1996), намеснік старшыні Беларускага дэмакратычнага аб’яднання ў Польшчы.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследуе гісторыю праваслаўнай царквы ў Польшчы і краінах Усходняй Еўропы, беларуска-польскія культурныя сувязі ў эпоху феадалізму, праблемы беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы.
Аўтар кніг «Супрасль як культурна-рэлігійны цэнтр у XVI ст.» (1984), «Падляшскія праваслаўныя цэнтры і арганізацыі ў XVI і XVII ст.» (1991), «Праваслаўе і унія ў часы панавання Яна Казіміра» (2-е выд. 1997) і інш.
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Podlaskie ośrodki i organizacje prawosławne w XVI i XVII wieku. — Dział Wydawnictw Filii Uniwersytetu Warszawskiego w Białymstoku, 1991.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Polish Science Праверана 7 снежня 2022.
- ↑ а б Polish Science Праверана 17 снежня 2022.
- ↑ https://nauka-polska.pl/#/profile/research?id=65587 Праверана 5 лютага 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- С. А. Яцкевіч. Мірановіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).