Рыжак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыжак

Рыжак пасяўны (Camelina sativa)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Camelina Crantz, 1762

Тыпавы від
Camelina sativa (L.) Crantz — Рыжак пасяўны
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22598
NCBI  71323
EOL  71323
GRIN  g:1983
IPNI  12396

Рыжа́к[3] (Camelina) — род травяністых кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Рыжак пасяўны (Camelina sativa). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны з тонкімі галінастымі сцёбламі вышынёй 30—120[4] см. Лісце дробнае, ланцэтнае. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе — чаранковае. Кветкі дробныя, жоўтага, радзей белага колеру, у гронках. Плод — двухстворкавы стручочак.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Налічвае 15 відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Паўночнай Амерыцы. Расце ўздоўж дарог, чыгунак, зрэдку як пустазелле.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Тэхнічныя, кармавыя і меданосныя расліны. У культуры вырошчваецца рыжак пасяўны (вядомы пад народнай назвай «рыжы лён»[4]). Насенне ўтрымлівае 25—46 % алею, выкарыстоўваемага ў тэхнічных мэтах (у т. л. у лакафарбавай і мылаварнай вытворчасці) і зрэдку ў ежу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 28. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13)..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]