Рыжская тэлевежа
Рыжская тэлевежа (Rīgas radio un televīzijas tornis) — тэле- і радыёвяшчальная вежа ў Рызе (Латвія), пабудаваная ў перыяд з 1979 па 1986. Вышыня тэлевежы складае 368,5 метраў, што робіць яе самым высокім будынкам у Прыбалтыцы, трэцім па вышыні будынкам у Еўропе пасля Астанкінскай і Кіеўскай тэлевежаў і 31-м у свеце (на 2006 год).
На вышыні 99 м размешчана аглядная пляцоўка, з якой пры добрым надвор’і можна бачыць ўсю Рыгу з прыгарадамі і Рыжскі заліў. Вежа пабудавана на востраве Закюсала («заечы востраў») пасярод ракі Даўгава (Заходняя Дзвіна) на вышыні 7 м над узроўнем мора. Апоры фундамента паглыбляюцца ў зямлю на глыбіню да 27 м, упіраючыся ў даламітавы шыхт.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рыжская тэлевежа