Перайсці да зместу

Рымшаны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рымшэ)
Мястэчка
Рымшаны
літ.: Rimšė
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Вышыня цэнтра
147 м
Насельніцтва
  • 278 чал. (2011)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-30045
Рымшаны на карце Літвы
Рымшаны (Літва)
Рымшаны

Рымшаны[1][2] або Рымашы[3] , таксама Рымшэ́[4] (літ.: Rimšė) — мястэчка ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы, на возеры Ільге. Адміністрацыйны цэнтр Рымшанскай сянюніі. Месціцца на ўсход ад Дукштаў.

У канцы XVIII стагоддзя мястэчка Рымашы адносілася да маёнтка Даўгілішкі, дзяржаўная ўласнасць у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[5].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Рымшаны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У XIX стагоддзі сустракаецца таксама назва Янава[6].

У 1915 годзе Рымшаны занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[7]. У снежні 1918 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.

У выніку польска-літоўскай вайны тэрыторыя апынулася ў складзе Польшчы, у гміне Рымшаны Браслаўскага павета. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.

У другой палове верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй. 10 кастрычніка 1939 года тэрыторыя перададзена Літве.

З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Дынаміка насельніцтва з 1868 па 2011
1868*[8] 1899*[9] 1970пер.[10] 1981[11] 1987[12] 2001пер. 2011пер.
53 53 173 254 319 274 208
  • * pagal enciklopedijos išleidimo metus. Metai, kurių duomenys pateikti enciklopedijoje, nenurodyti.

  1. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  2. Карта РККА Белоруссии в масштабе 1:42К - Ilgių gatvė 4-4, 30268, Ignalina, Utenos apskritis. retromap.ru. Праверана 22 лютага 2025.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 74
  4. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  5. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 304
  6. SgKP 1889, s. 99.
  7. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  8. Рымшаны. Географическо-статистический словарь Российской Империи, T. 4 (Павастерортъ — Сятра-Касы). СПб, 1868, C. 361
  9. Рымшаны. Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона, Т. 27 (53) : Розавен — Репа. С.-Петербургъ, 1899., 445 c. (руск.)
  10. Rimšė. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija  (літ.), T. 3 (R–Ž). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1971, 86 psl.
  11. Rimšė. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, IX t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. T.IX: Pintuvės-Samneris, 441 psl.  (літ.)
  12. Rimšė. Tarybų Lietuvos enciklopedija[lt], T. 3 (Masaitis-Simno). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1987, 552 psl.  (літ.)