Рыхарда Катарына Мекленбургская
Выгляд
Рыхарда Катарына Мекленбургская | |
---|---|
Дата нараджэння | XIV стагоддзе |
Дата смерці | 1400 |
Бацька | Альбрэхт Мекленбургскі[d] |
Маці | Рыхарда Шверынская |
Муж | Ёган фон Гёрліц[d] |
Дзеці | Елізавета фон Гёрліц[d] |
Рыхарда Катарына Мекленбургская (шведск.: Rikardis Katarina av Mecklenburg; 1370 ці 1372, Швецыя — 1400) — прынцэса Шведская і Мекленбургская, а па шлюбе супруга маркграфа Маравіі і герцага Гёрліцкага (Лужыца), нявестка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рыхарда Катарына была дачкой караля Швецыі Альбрэхта Мекленбургска і Рыхарды Шверынскай. Яна выйшла замуж у Празе ў 1388 годзе за Яна Чэшскага, маркграфа Маравіі і герцага Гёрліцкага (1370—1396), сына Карла IV, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі і Лізаветы Памеранскай. У наступным годзе яе бацька быў зрынуты з пасады караля Швецыі.
Яе адзінай дачкой была Елізавета, герцагіня Люксембургская, якая памерла без спадчыннікаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Christer Engstrand: Sverige och dess regenter under 1000 år