Рыхарда Шверынская
Рыхарда Шверынская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бланка Намюрская | ||||||
Пераемнік | Філіпа Англійская | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 1347 |
||||||
Смерць |
1377[1][2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Otto I, Count of Schwerin[d] | ||||||
Муж | Альбрэхт Мекленбургскі[d][3] | ||||||
Дзеці | Эрык I Мекленбургскі[d] і Рыхарда Катарына Мекленбургская | ||||||
![]() |
Рыхарда Шверынская (шведск.: Rikardis av Schwerin; каля 1347, Шверын — 1377, Стакгольм) — каралева-кансорт Швецыі, першая жонка Альбрэхта Мекленбургскага.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Рыхарда была адзіным дзіцем графа Швэрына Атона I (пам. 1357) і Мацільды фон Верль (пам. 1361), дачкі Іагана III, сеньёра фон Верль. Па бацькоўскай лініі яна была пляменніцай Рыхарды Шверынскай, герцагіні Шлезвіга, жонкі былога караля Даніі Вальдэмара III. Яна была заручана з Альбрэхтам Мекленбургскім, які таксама быў каралём Швецыі. 12 кастрычніка 1352 года ў Уісмарэ быў падпісаны шлюбны кантракт; нявесце было толькі пяць гадоў. Яны афіцыйна ўступілі ў шлюб толькі ў 1365 годзе, калі Рыхарда пераехала ў Швецыю.
Яна памерла ў Стакгольме ва ўзросце каля 30 гадоў.
Дзеці[правіць | правіць зыходнік]
У Рыхарды Швэрынскай і караля Альбрэхта Мекленбургскага было двое дзяцей:
- Эрык I, герцаг Мекленбургскі[4] (1365—1397); таксама вядомы як герцаг Эрык, спадчыннік трона Швецыі[5] і лорд Готланда.
- Рыхарда Катарына Мекленбургская (1370/1372—1400); выйшла замуж за Іагана, герцага Герліца і курфюрста Брандэнбурга.
Зноскі
- ↑ Ricardis — 1917.
- ↑ Lundy D. R. Richardis von Schwerin // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Nationalencyklopedin (The National Encyclopedia)
- ↑ Nordman, Viljo Adolf in Albrecht Herzog von Mecklenburg König von Schweden, Suomalaisen Tiedeakatemian Tuomituksia B:44:1, Suomalaisen Tiedeakatemia, Helsinki, 1939 p 336.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- [1] Wilhelmina Stålberg: Anteqningar om svenska qvinnor (Notes on Swedish women) (шведск.)
- Åke Ohlmarks: Alla Sveriges drottningar (All the queens of Sweden) (шведск.)