Вальдэмар III

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вальдэмар III
Valdemar 3.
Вальдэмар III
National Coat of arms of Denmark no crown.svg
кароль Даніі
1326 — 1329
Папярэднік Крыстафер II
Пераемнік Крыстафер II
 
Дзейнасць арыстакрат
Веравызнанне хрысціянства
Нараджэнне 1314(1314)
Данія
Смерць 1364(1364)
Данія
Род Эстрыдсены
Бацька Эрык II
Маці Адэльхайд фон Гольштэйн
Жонка Рыхарда фон Лаўэнбург
Дзеці Henry, Duke of Schleswig[d]

Вальдэмар III (дацк.: Valdemar 3., 13141364) – кароль Даніі з 7 чэрвеня 1326. У 132526 гады і з 1330 года герцаг Шлезвіга пад імем Вальдэмар V.

Узышоў на прастол пасля звяржэння караля Крыстафера II. У Вальдэмара было шмат праціўнікаў, праз тры гады адрокся ад прастола.

Абранне на прастол[правіць | правіць зыходнік]

Сын герцага Шлезвіга Эрыка II і герцагіні Адэльхайд (ням.: Adelheid von Holstein) – дачкі Генрыха I фон Гольштэйн-Рэндсбург (ням.: Heinrich I. von Holstein-Rendsburg).

Калі яго далёкі сваяк Крыстафер II быў высланы з каралеўства, гольштэйнскай і дацкай знаці неабходна было абраць новага караля. Іх выбар паў на 11-гадовага герцага Шлезвіга Вальдэмара V – главу дынастычнай лініі, якая бярэ пачатак ад дацкага караля Абеля. З-за маладога ўзросту новага караля рэгентам і апекуном быў прызначаны яго дзядзька па матчынай лініі граф Гольштэйна Герхард III, які быў самым буйным уладальнікам закладзеных дацкіх земляў.

Пры каранацыі Вальдэмару, гэтак жа як у свой час Крыстаферу II, прыйшлося падпісаць пагадненні, якія абмяжоўвалі яго ўладу. У пагадненне былі дададзены новыя ўмовы, напрыклад, пра знішчэнне ўсіх замкаў у Сконэ, усе прадстаўнікі дваранства атрымалі права ўмацоўваць сядзібы. Самым важным было так званае «Улажэнне Вальдэмара» (Constitutio Valdemariana), дзе абумаўлялася, што ў будучым ніхто не меў права быць адначасова герцагам Шлезвіга і каралём Даніі.

Вальдэмар, прытрымліваючыся пагаднення, перадаў кіраванне ў Шлезвігу свайму дзядзьку Герхарду III.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Практычна ўся ўлада ў Даніі цяпер належала знаці, што было вельмі непапулярна ў сярод сялян. Некаторыя новыя кіраўнікі была замежнікамі, шмат хто ўвёў новыя падаткі. У 1328 годзе на востраве Зеландыя сяляне паднялі мяцеж, які быў падушаны. У 1329 годзе паўстанне ўспыхнула ў Ютландыі, яно было таксама падушана. Урэшце, Герхарду III прыйшлося заклікаць на трон Крыстафера II. Вальдэмар ізноў стаў герцагам Шлезвіга.

У 1340 годзе адзіная сястра Вальдэмара Хельвіга (Helvig) ажанілася з дацкім каралём Вальдэмарам IV. У наступныя гады Вальдэмар вёў непаслядоўную палітыку ў адносінах да Даніі, у якой войны чаргаваліся з супрацоўніцтвам.

Шлюбы і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Жонка Рыхарда фон Лаўэнбург (дацк.: Richardis af Sachsen-Lauenburg). Дзеці:

  • Генрых (пам. 1375) – герцаг Шлезвіга з 1364 года;
  • Вальдэмар (пам. 1364);