Лінус Торвальдс
Лінус Торвальдс | |
---|---|
шведск.: Linus Torvalds | |
![]() | |
Дата нараджэння | 28 снежня 1969[1][2][…] (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Nils Torvalds[d] |
Маці | Anna Torvalds[d] |
Жонка | Tove Torvalds[d] |
Дзеці | Patricia Miranda Torvalds[d], Daniela Yolanda Torvalds[d] і Celeste Amanda Torvalds[d] |
Род дзейнасці | праграміст, распрацоўшчык праграмнага забеспячэння, пісьменнік, вынаходнік, блогер, спецыяліст у галіне інфарматыкі, інжынер, бізнесмен |
Навуковая сфера | software engineer[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Lovelace Medal[d] (2000) ганаровы доктар Хельсінкскага ўніверсітэта[d] (чэрвень 2000) Fellow Awards[d] (2008) Зала славы Інтэрнэту[d] (2012) European of the Year[d] (2001) |
Сайт | torvalds-family.blogspot.com (англ.) |
![]() |
Лінус Бенедыкт Торвальдс (28 снежня 1969 у Хельсінкі, Фінляндыя), фінскі праграміст, сусветна вядомы як арганізатар распрацоўвання ядра Linux. Цяпер выконвае ролю каардынатара гэтага праекта.
У пач. 1990-х гг. Лінус пачаў распрацоўваць аналаг Minix (аперацыйнай сістэмы Э.Таненбаўма), UNIX-падобную аперацыйную сістэму для ПК. Цяпер Linux працуе на мностве іншых архітэктур.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Лінус нар. у Хельсінкі, сталіцы Фінляндыі, у сям’і журналістаў Ганны і Нільса Торвальдсаў. Абодва бацькі былі ў свой час студэнцкімі актывістамі Хельсінкскага ўніверсітэта ў 1960-х гг. Бацька Лінуса быў камуністам, у сяр. 1970-х гг. вучыўся ў Маскве.
Лінус Торвальдс вучыўся ў Хельсінкскім універсітэце ў 1988—1996, пры канцы вучобы атрымаў магістарскае званне па камп’ютарных тэхналогіях (тэма магістарскай работы: Linux: пераносная аперацыйная сістэма).
З жонкай пазнаёміўся на ўводных курсах у камп’ютарнай лабараторыі ўніверсітэта. Лінус даў усёй групе заданне даслаць яму са сваіх персанальных камп’ютараў ліст. Тады яго будучая жонка (слухачка гэтых курсаў) даслала Лінусу e-mail, у якім запрасіла яго на сустрэчу. Цяпер у сям’і Торвальдсаў тры дачкі: Патрысія Міранда (нар. 5 снежня 1996), Даніэла Яланда (нар. 16 красавіка 1998) і Цэлестыя Аманда (нар. 20 лістапада 2000).
Торвальдс разам з сям’ёй пераехаў у Сан Хасэ, Каліфорнія. У чэрвені 2004 Торвальдсы пераехалі ў Портланд, Арыгон, бліжэй да працоўнага месца Лінуса.
Лінус працаваў у кампаніі Transmeta з лютага 1997 па чэрвень 2003, зараз працуе ў Лабараторыі Адкрытых Крынічных Кодаў, калектыўна створанай многімі карпарацыямі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Linus Torvalds // Babelio — 2007.
- ↑ Linus Torvalds // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #122924517 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Kelion L. Linus Torvalds: Linux succeeded thanks to selfishness and trust // BBC News Online — BBC, 2012. Праверана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Linus Torvalds // Biografiskt lexikon för Finland — SLS.
- Нарадзіліся 28 снежня
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Хельсінкі
- Выкладчыкі Хельсінкскага ўніверсітэта
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Выпускнікі Хельсінкскага ўніверсітэта
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі інжынерных навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Праграмісты
- Linux
- Распрацоўшчыкі свабоднага праграмнага забеспячэння
- Постаці Фінляндыі