Рэдонда
Рэдонда | |
---|---|
англ. Redonda | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 1,6 км² |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
16°56′20″ пн. ш. 62°20′30″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Малыя Антыльскія астравы |
Акваторыя | Карыбскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэдо́нда (англ.: Redonda) — востраў у групе Паўночных Падветраных Малых Антыльскіх астравоў. Уваходзіць у склад дзяржавы Антыгуа і Барбуда. Плошча — каля 1,6 км². Насельніцтва няма.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Рэдонда знаходзіцца на паўночным усходзе Карыбскага мора ў 56 км на паўднёвы захад ад горада Сент-Джонс, сталіцы дзяржавы Антыгуа і Барбуда, 19,8 км на паўднёвы захад ад вострава Мантсерат, у 29 км на паўднёвы ўсход ад вострава Невіс. Выцягнуты з поўначы на поўдзень на 1,31 км, найбольшая шырыня — 649 м.
Востраў мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваўся ў выніку субдукцыі літасферных пліт. Уяўляе сабою скалу, якая ўзвышаецца над акіянам на 296 м. Фаўна прадстаўлена птушкамі, казуркамі і яшчаркамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Індзейцы-карыбы выкарыстоўвалі Рэдонду як часовую стаянку, калі вандравалі паміж Малымі Антыльскімі астравамі. У 1493 г. востраў быў адкрыты Хрыстафорам Калумбам, які даў яму назву Санта-Марыя-дэ-Рэдонда.
У XIX ст. на востраве былі адкрыты радовішчы гуана і фасфатаў. У 1869 г. Вялікабрытанія абвясціла аб далучэнні Рэдонды да сваіх валоданняў. Са згоды брытанскага ўрада амерыканская кампанія займалася здабычай карысных выкапняў на Рэдондзе да I Сусветнай вайны. З тых часоў на востраве захавалася 2 каменныя хаціны амерыканскіх рабочых.
У 1981 г. Рэдонда перайшла ў валоданне дзяржавы Антыгуа і Барбуда. З 1995 г. востраў выкарыстоўваецца вулканолагамі для назірання за вулканам суседняга вострава Мантсерат.
«Каралеўства Рэдонда»
[правіць | правіць зыходнік]У 1865 г. ірландскі гандляр Мэцью Дады Шыл (Matthew Dowdy Shiell) з вострава Мантсерат абвясціў Рэдонду каралеўствам, а свайго сына — мясцовым каралём. Сям’я Шыл не прызнала ўлады Вялікабрытаніі над востравам. Да нашага часу знаходзяцца «манархі», якія лічаць, што тытул караля перайшоў да іх ад сям’і Шыл, і сцвярджаюць, што Рэдонда з’яўляецца іх уласнай незалежнай дзяржавай.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Redonda Rock Of Antigua Архівавана 5 кастрычніка 2011.
- The Redondan Foundation Архівавана 9 лютага 2019.