Рэжым Ван Цзінвэя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Кітайская Рэспубліка
кіт. 中華民國 (Zhōnghuá Mínguó)
Герб Кітайскай Рэспублікі Сцяг Кітайскай Рэспублікі з дзяржаўным дэвізам.
Герб Кітайскай Рэспублікі Сцяг Кітайскай Рэспублікі з дзяржаўным дэвізам.
Дэвіз: «和平反共建國 (Мір, Антыкамунізм, Нацыянальнае будаўніцтва)»
Рэжым Ван Цзінвэя абазначаны цёмна-чырвоным, Японская Імперыя – ружовым.
Рэжым Ван Цзінвэя абазначаны цёмна-чырвоным, Японская Імперыя – ружовым.
< 
< 
< 
 >
 >
1940 — 1945

Сталіца
Найбуйнейшыя гарады Шанхай
Мова(ы) кітайская, японская
Афіцыйная мова кітайская мова і японская мова
Грашовая адзінка banknotes of the Central Reserve Bank of China[d] і Q11143517?
Форма кіравання дыктатура
Кіраўнікі дзяржавы
Прэзідэнт
 • 1940–1944 Ван Цзінвэй
 • 1944–1945 Чэнь Гунбо
Прэм’ер-міністр
 • 1940-1945 Чжоу Фахай
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэжым Ван Цзінвэя, або Рэарганізаваны нацыянальны ўрад Кітайскай Рэспублікі (афіцыйная назва — Кітайская Рэспубліка, такая ж, як у дзяржавы пад кіраўніцтвам Чан Кайшы) — альтэрнатыўны ўрад, утвораны на акупаванай Японскай Імперыяй тэрыторыі Кітая. Існаваў у 1940—1945 гадах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ван Цзінвэй з’яўляўся адной з найважнейшых асоб у Гаміньдане. Ён узначальваў унутраную фракцыю партыі, якая выступала за заключэнне міру з Японіяй. У 1938 годзе Ван збег з часовай сталіцы Кітая Чунцыня ў Французскі Індакітай і выйшаў на кантакт з японскімі ўладамі. Пасля гэтага ён перабраўся ў акупаваны Шанхай і пачаў весці перамовы па ўтварэнні «альтэрнатыўнай» Кітайскай Рэспублікі. 30 сакавіка 1940 года ў Нанкіне было абвешчана ўтварэнне Рэарганізаванага нацыянальнага ўрада. У склад новай рэспублікі ўвайшлі Часовы ўрад і Рэфармаваны ўрад, якія функцыянавалі на акупаванай тэрыторыі з 1938 года, каб падкрэсліць агульнанацыянальную накіраванасць новага нанкінскага ўрада.

Урад Ван Цзінвэя апублікаваў дэкларацыю, у якой заклікаў ўрад Чана Кайшы і войска рэспублікі спыніць ваенныя дзеянні, аб’яднацца для барацьбы з камунізмам і прызнаць «новы парадак ва Усходняй Азіі». Японцы дапамаглі «цэнтральнаму ўраду» ў стварэнні ўласнай арміі, якая павінна была весці дзеянні супраць паўстанцаў у японскім тыле. Калабарацыянісцкае кітайскае войска на дзве траціны складалася гаміньданаўскіх частак, якія былі разгромлены і здаліся ў палон або перайшлі на бок японцаў. Яе колькасць складала каля 800 тысяч чалавек. Узначалілі яе былыя гаміньданаўскія генералы, якія перайшлі на бок захопнікаў або добраахвотна здаліся.

Перад новымі саюзнікамі японцы ставілі дзве асноўныя задачы: першая — аказваць палітычны ціск на Чунцын, дабіцца спынення яго супраціўлення на агульнай антыкамуністычнай платформе (менавіта на гэтую мэту былі арыентаваны дэкларацыя новага ўрада, пакіданне вакантнай пасады старшыні ўрада, роспуск пекінскага ўрада і т.д.), Другая — стварыць апарат «прымірэння» японскага тылу.

Паўнамоцтвы, нададзеныя Ван Цзінвэю японцамі, былі вельмі абмежаваныя, і гэта толькі часткова змянілася з падпісаннем новага дагавора ў 1943 годзе, які даў яму большы суверэнітэт ад японскага кантролю. Японцы ў асноўным разглядалі рэжым як сродак для перамоваў з Кітаем Чан Кайшы, таму японскія ўлады часта абыякава ставіліся да праблемаў «свайго» Кітаю.

Назвы[правіць | правіць зыходнік]

Як у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, так і на Тайване рэжым Ван Цзінвэя лічыцца нелегітымным. У абодзвюх кітайскіх дзяржавах найбольш распаўсюджана назва Марыянетачны рэжым Вана (кіт.: 汪偽政權; піньін: Wāng Wěi Zhèngquán) або Марыянетачны нацыяналістыяны рэжым (кіт.: 偽國民政府; піньін: Wěi Guómín Zhèngfǔ). Таксама сустракаюцца назвы Нанкінская Рэспубліка Кітай, Нанкінскі Кітай ці Нанкінскі рэжым.

Тэрыторыі[правіць | правіць зыходнік]

Фактычна, Рэарганізаваны нацыянальны ўрад меў прэтэнзіі на ўсі кітайскія тэрыторыі за выключэннем Маньчжоу-го, якая прызнавалася незалежнай дзяржавай. Падчас таго, як японскае войска прасоўавалася далей на захад, рэжым Ван Цзінвэя атрымліваў пад свой кантроль большыя тэрыторыі, але гэта былі не ўся занятая японцамі кітайская зямля. Паўнавартасную ўладу рэжым меў толькі над трыма правінцыямі: Цзянсу, Аньхой і Чжэцзян.

У 1940 годзе Рэарганізаваны нацыянальны ўрад заключыў пагадненне з Мэнцзянам аб яго ўваходжанні ў склад «новага Кітая» на правах аўтаноміі.

Зноскі