Другая япона-кітайская вайна (1937—1945)
Япона-кітайская вайна (1937—1945, іначай[3] 1931―1945) - вайна між Кітаем і Японіяй, якая працягвалася з 7 ліпеня 1937 (але часам лічыцца, што гэтая вайна пачалася з японскім уварваннем у Маньчжурыю 18 верасня 1931) да жніўня 1945 (скончылася разам з капітуляцыяй Японіі ў 2-й сусв. вайне).
Нягледзячы на тое, што абедзве дзяржавы вялі перыядычныя баявыя дзеянні з 1931 года, поўнамаштабная вайна разгарнулася ў 1937 годзе і скончылася капітуляцыяй Японіі ў 1945. Вайна стала следствам імперыялістычнага курсу Японіі на палітычнае і ваеннае панаванне ў Кітаі для захопу велізарных сыравінных рэзерваў і іншых рэсурсаў, які праводзіўся на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. У той жа час, рост кітайскага нацыяналізму і пашырэнне ідэі самавызначэння (як кітайскага, так і іншых народаў былой імперыі Цын) зрабілі ваеннае сутыкненне непазбежным. Да 1937 года бакі сутыкаліся ў спарадычных баях, так званых «інцыдэнтах», таму што абодва бакі па шматлікіх прычынах устрымліваліся ад развязвання татальнай вайны. У 1931 годзе адбылося ўварванне ў Маньчжурыю (таксама вядомае як «Мукдэнскі інцыдэнт»). Апошнім з падобных інцыдэнтаў стаў інцыдэнт на Лугаўцяа — абстрэл японцамі моста Марка Пола 7 ліпеня 1937 года, які адзначыў афіцыйны пачатак поўнамаштабнай вайны паміж дзвюма краінамі.
З 1937 па 1941 гады Кітай ваяваў, абапіраючыся на дапамогу ЗША і СССР, зацікаўленых у зацягванні Японіі ў «балота» вайны ў Кітаі. Пасля нападу японцаў на Пёрл-Харбар Другая япона-кітайская вайна стала часткай Другой сусветнай вайны.
Назвы
[правіць | правіць зыходнік]У розных гістарыяграфіях існуюць шматлікія альтэрнатыўныя назвы гэтай вайны:
- Японская гістарыяграфія і літаратура:
- Ціхаакіянская вайна: назва, найчасцей ужываная ў часы саюзніцкай акупацыі пасля 2 сусв. вайны, і якая падкрэслівае адрозненне перыядаў з 1937 да 7.12.1941 і пасля 7.12.1941.
- Вялікая ўсходнеазіяцкая вайна: назва, якой аддаюць перавагу аўтары правых рэвізіянісцкіх поглядаў.
- Кітайскі інцыдэнт: назва ў канцы 1930—пач. 1940-х гг.
- Вайна Японіі і Кітая: сучасны адпаведнік назвы "Кітайскі інцыдэнт".
- Пятнаццацігадовая вайна: назва, якой аддаюць перавагу аўтары левых поглядаў; назва прыймае храналогію вайны з пачаткам у 1931.
- Кітайская гістарыяграфія і літаратура:
- Вайна супраціўлення[4].
- Антыяпонская вайна[4].
- Кітайска-японская вайна (1937–1945): паў-стандартная назва ў гістарыяграфіі Рэспублікі Кітай (Тайвань).
- Савецкая гістарыяграфія і літаратура:
- Народна-вызваленчая вайна кітайскага народу 1931―1945.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Усярэдненая адзнака па шматлікіх крыніцах: http://users.erols.com/mwhite28/warstat1.htm
- ↑ Большая колькасць на аснове Clodfelter, Michael — Warfare and Armed Conflict: A Statistical Reference to Casualty and Other Figures, 1618—1991, ніжняе — па: http://users.erols.com/mwhite28/warstat1.htm
- ↑ Гл. Назвы ў гістарыяграфіі.
- ↑ а б Храналогіі 1937–1945 або 1931–1945.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Theodore F. Cook, Jr. The China War: A Bibliographical Exploration of Major Works in English on the “China–Japan Conflict” and “Sino–Japanese Relations” in the Second World War Era. ― PDF у Сеціве Архівавана 17 кастрычніка 2006..
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Другая япона-кітайская вайна (1937—1945)