Рэзедовыя
Рэзедовыя | ||||||||||||||
![]() Рэзеда жоўтая (Reseda lutea) | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Resedaceae Martinov, nom. cons. | ||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||
Astrocarpaceae A.Kern.
| ||||||||||||||
|
Рэзедовыя[3] (Resedaceae) — сямейства двухдольных раслін.
У сістэме APG II сямейства ставіцца да парадку Капустакветныя. У сістэме Кронквіста ўваходзяць у парадак Capparales.
![]() | ||||||||||
Распаўсюджанне, апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Арэал сямейства ўключае ўмераныя і субтрапічныя вобласці Еўропы, Паўночнай Афрыкі, заходняй Азіі, Сярэдняга Усходу і Паўднёвай Амерыкі.
Прадстаўнікі сямейства — аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны.
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Некаторыя прадстаўнікі сямейства — дэкаратыўныя расліны.
Некаторыя віды роду Рэзеда культывуюць для атрымання эфірных алеяў, якія выкарыстоўваюцца ў парфумерыі, а таксама для атрымання фарбавальніка, які выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарбаў і ў тэкстыльнай прамысловасці.
Роды[правіць | правіць зыходнік]
Сямейства складаецца прыкладна з 70 відаў, аб'яднаных у шэсць родаў:
- Caylusea A.St.-Hil.
- Ochradenus Delile
- Oligomeris Delile
- Randonia Coss.
- Reseda L. — Рэзеда
- Sesamoides Ortega
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Васильченко И. Т. Семейство резедовые (Resedaceae) // Жизнь растений. В 6-ти т. / Гл. ред. А. Л. Тахтаджян. — М.: Просвещение, 1981. — Т. 5. Ч. 2. Цветковые растения. / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — С. 74—75. — 300 000 экз.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Рэзедовыя: інфармацыя на сайце GRIN(англ.)(Праверана 1 жніўня 2009)
- Резедовые: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)