Рэйчэл Мак-Адамс
Выгляд
| Рэйчэл Мак-Адамс | |
|---|---|
| англ.: Rachel McAdams | |
| | |
| Дата нараджэння | 17 лістапада 1978[1][2][…] (47 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | кінаактрыса, актрыса, тэатральная актрыса, тэлеактрыса, абаронца навакольнага асяроддзя |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 1046097 |
Рэйчэл Энн Мак-Адамс (англ.: Rachel Anne McAdams; нар. 17 лістапада 1978, Лондан, Антарыа, Канада) — канадская кінаактрыса. У 2002 годзе сыграла ў фільме «Ідэальны пірог», за ролю ў якім была намінаваная на ўзнагароду Genie Award (найпрэстыжейшая канадская кінапрэмія). Першай яе значнай роляй была роля ў фільме «Кепскія дзяўчынкі» (2004), дзе яна выканала ролю Рэджыны Джордж. Затым яна знялася ў фільме паводле аднайменнага рамана Нікаласа Спаркса «Дзённік памяці» (2004) і ў камедыі «Няпрошаныя госці» (2005). У 2009 годзе яна сыграла Ірэн Адлер у фільме Гая Рычы «Шэрлак Холмс». У 2010 годзе выйшла камедыя «Добрай раніцы» з Рэйчэл Мак-Адамс у галоўнай ролі.
Зноскі
- ↑ Casey N. S. Rachel McAdams // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rachel McAdams // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.