Ёркскі ўніверсітэт (Канада)
Выгляд
| Ёркскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: York University | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: York University |
| Заснаваны | 1959 |
| Студэнты | 53 974 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Таронта, Антарыа, Канада |
| Сайт | yorku.ca |
Ёркскі ўніверсітэт (англ.: York University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Таронта ў правінцыі Антарыа, Канада.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны ў 1959 годзе. Гэта адзін з трох універсітэтаў у Таронта, буйнейшы ўніверсітэт Канады па памеры і трэці па колькасці студэнтаў. Яго велізарны кампус, адкрыты ў 1965 годзе, размешчаны ў паўночнай частцы горада. Назва ўніверсітэта паходзіць ад былога горада Ёрк, які сёння з'яўляецца часткай (раёнам) Таронта. Тут навучаюцца больш за 50 тысяч студэнтаў і працуе каля 7 тысяч супрацоўнікаў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Школа мастацтваў, медыяў, перформансу і дызайну
- Факультэт адукацыі
- Факультэт экалагічных і гарадскіх змен
- Факультэт магістратуры і аспірантуры
- Факультэт здароўя
- Школа інжынерыі
- Факультэт вольных мастацтваў і прафесійных студый
- Школа права
- Школа бізнесу
- Факультэт прыродазнаўчых навук
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёркскі ўніверсітэт (Канада)- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ https://www.yorku.ca/about/contact/ Праверана 9 лютага 2021.