Рэспубліканская народная партыя
Рэспубліканская народная партыя | |
---|---|
турэцк.: Cumhuriyet Halk Partisi | |
Лідар | Кемаль Кылычдараглу |
Заснавальнік | Мустафа Кемаль Атацюрк |
Дата заснавання | 9 верасня 1923 |
Штаб-кватэра | Турцыя, Анкара |
Краіна | |
Ідэалогія | сацыял-дэмакратыя, кемалізм, секулярызм, грамадзянскі нацыяналізм |
Інтэрнацыянал | Сацыялістычны інтэрнацыянал, Прагрэсіўны альянс, Партыя еўрапейскіх сацыялістаў |
Маладзёжная арганізацыя | Republican People's Party Youth[d] |
Колькасць членаў | 1 083 353 (2014) |
Месцаў у ВНС |
132 / 550 |
Постаці | члены партыі ў катэгорыі (8 чал.) |
Сайт | www.chp.org.tr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэспубліканская народная партыя (турэцк.: Cumhuriyet Halk Partisi) — старэйшая палітычная партыя Турэцкай Рэспублікі, займае левацэнтрысцкія, кемалісцкія пазіцыі. Заснаваная як саюз груп супраціўлення ўварванню Грэцыі ў Анатолію, афіцыйна абвясціла сябе палітычнай арганізацыяй 9 верасня 1923. Заснавальнік і першы старшыня — Мустафа Кемаль Атацюрк. Да 1950 існавала ў аднапартыйнай сістэме.
На апошніх выбарах у парламент у 2007 атрымала 22% галасоў (другое месца). Выступае ў апазіцыі да кансерватыўнай Партыі справядлівасці і развіцця.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партыя была заснавана на Сіваскім кангрэсе як саюз груп супраціву ўварванню Грэцыі да Анатолі. 9 верасня 1923 года Народная партыя афіцыйна абвясціла сябе палітычнай арганізацыяй і 29 кастрычніка 1923 года абвясціла Турцыю рэспублікай. 10 лістапада 1924 была прынятая новая назва Народна-рэспубліканская партыя, а ў Турцыі ў 1950 года ўсталявалася аднапартыйная сістэма.
Выступаючы ў апазіцыі да палітыкі ПСР на ўсеагульных выбарах 2007 года, НРП ўтварыла кааліцыю з Дэмакратычнай левай партыяй. Кааліцыя атрымала 20,8% галасоў выбаршчыкаў, 112 членаў сталі дэпутатамі парламента.
Шматгадовы лідар партыі Дэніз Байкал 7 мая 2010 года быў нечакана вымушаны пакінуць свой пост па прычыне палітычнага скандалу, які пачаўся ў сувязі з апублікаваннем ў інтэрнэце відэароліка, што ганіць яго гонар і годнасць.[1][2][3] На праведзеным 22 мая 2010 года агульнанацыянальным кангрэсе НРП быў абраны новы лідар партыі — Кемаль Кылычдараглу.[4][5] На парламенцкіх выбарах 12 чэрвеня 2011 года партыя атрымала 11 131 371 (25,91%) галасоў і 135 месцаў у парламенце з 550 (на 23 месцы больш, чым у парламенце мінулага склікання).
Лідары
[правіць | правіць зыходнік]- Мустафа Кемаль Атацюрк — заснавальнік партыі — (1919–1938)
- Ісмет Іненю (1938 — 1972)
- Бюлент Эджэвіт (1972 — 1980)
- Дэніз Байкал (1992–1995)
- Хікмет Чэцін (люты-верасень 1995)
- Дэніз Байкал (1995 — 1999)
- Алтан Аймен (1999 — 2000)
- Дэніз Байкал (2000 — 2010)
- Кемаль Кылычдараглу (з 2010)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Sex und Socken(недаступная спасылка) (ням.)
- ↑ Bu, kaset olayı değil komplodur Архівавана 12 мая 2010. (тур.)
- ↑ Long survivor, short valedictory Архівавана 13 мая 2010. (англ.)
- ↑ Neuer Oppositionsführer gewählt (ням.)
- ↑ Kılıçdaroğlu wins CHP leadership, challenges Turkish PM 'Mr Recep' Архівавана 26 мая 2010. (англ.)