Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр[d] |
blood.by |
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій (РНПЦ ТіМБ) — навукова-практычны цэнтр Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Размешчаны ў Мінску па Даўгінаўскім тракце, 160.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны 15 сакавіка 1932 года як Мінскі філіял Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута гематалогіі і пералівання крыві на базе хірургічнага аддзялення 1-й клінічнай бальніцы. З 1 студзеня 1933 года – Беларускі навукова-даследчы інстытут пералівання крыві (рашэнне Савета Народных Камісараў БССР ад 12.11.1932). У 1988 годзе рэарганізаваны ў дзве ўстановы – Навукова-даследчы інстытут гематалогіі і пералівання крыві (НДІГПК) і Рэспубліканская станцыя пералівання крыві (РСПК). У 2004 годзе аб'яднаны пад назвай Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр гематалогіі і трансфузіялогіі (загад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 19.07.2004 № 182). З 2011 года – Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій (загад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 14.11.2011 № 1111).
Дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Савелій Міронавіч Рубашоў (1932—1934)
- Разалія Евелеўна Гінзбург (1934—1936)
- Іван Майсеевіч Стальмашонак (1937—1941 і 1944—1954)
- Сяргей Сільвестравіч Харамоненка (1953—1963)
- Іван Пятровіч Данілаў (1964—1973)
- Яўген Данілавіч Буглоў (1974—1988)
- Яўген Пятровіч Іваноў (1988—1999)
- Уладзімір Мікалаевіч Гапановіч (1999—2004)
- Генадзь Якаўлевіч Хулуп
- Фёдар Мікалаевіч Карпенка (з 2016)