Іван Майсеевіч Стальмашонак
Іван Майсеевіч Стальмашонак | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 красавіка 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 студзеня 1976 (73 гады) |
Род дзейнасці | хірург |
Навуковая сфера | медыцына, гемалогія |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук |
Альма-матар |
Іва́н Майсе́евіч Стальмашо́нак (30 красавіка 1902, в. Хімное Асіповіцкага раёна Магілёўскай губерніі — 12 студзеня 1976) — вядомы беларускі хірург, заслужаны ўрач БССР, аўтар навуковых работ па пераліванню крыві, брушной хірургіі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Хімнае (Хімное) Асіповіцкага раёна Магілёўскай губерні. Закончыў медыцынскі факультэт БДУ, працаваў дырэктарам школы медсясцёр Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, асістэнтам хірургічнай клінікі Беларускага медыцынскага інстытута і дэканам яго санітарна-гігіенічнага факультэта, намеснікам дырэктара інстытута па вучэбнай частцы, загадчыкам Мінгараддзела аховы здароўя, начальнікам упраўлення падрыхтоўкі кадраў Наркамата аховы здароўя БССР. Быў першым дырэктарам Беларускага Навукова даследчага інстытута пералівання крыві. У гады Другой Сусветнай вайны — галоўны хірург эвакашпіталяў, начальнік лячсанупраўлення Наркамата аховы здароўя БССР, пасля вайны — дырэктар Мінскага медінстытута.
Асноўныя напрамкі навуковай і практычнай дзейнасці Стальмашонка — рашэнне праблем хірургічнага лячэння хвароб і пашкоджанняў стрававальнай сістэмы, асабліва стрававода, а так сама праблем службы пералівання крыві. Ён першым у Беларусі выканаў некалькі складаных аперацый на страўнікава-кішачным тракце. Актыўна спрыяў развіццю ў рэспубліцы дзіцячай хірургіі і ўдасканаленню падрыхтоўкі медыцынскіх кадраў Беларусі рознага ўзроўню.
Заслугі І. М. Стальмашонка перад Беларуссю адзначаны не толькі ордэнамі і медалямі, але і званнямі заслужанага ўрача БССР і ганаровага грамадзяніна горада Асіповічы.
Зноскі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
- Памерлі 12 студзеня
- Памерлі ў 1976 годзе
- Кандыдаты медыцынскіх навук
- Выпускнікі медыцынскага факультэта БДУ
- Хірургі Беларусі
- Ганаровыя грамадзяне Асіповічаў
- Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
- Рэктары Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта