Яўген Данілавіч Буглоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Данілавіч Буглоў
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1924(1924-10-29) (94 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера паталагічная фізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Медаль «Ветэран працы»

Яўген Данілавіч Бугло́ў (29 кастрычніка 1924) — вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1972).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Стыжанёва Лёзненскага раёна Віцебскай акругі (Віцебскай вобласці). У час Вялікай Айчыннай вайны — удзельнік баёў на 1-м Прыбалтыйскім фронце, быў цяжка паранены пры вызваленні Рыгі[1]. Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе паступіў на вучобу ў Віцебскі медыцынскі інстытут, які скончыў у 1951 годзе і быў накіраваны ў аспірантуру на кафедру паталагічнай фізіялогіі Першага Ленінградскага медыцынскага інстытута імя І. І. Паўлава. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «О функциональной связи желудочно-кишечного тракта и печени в норме и патологии»[2]. З 1955 г. у Беларускім навукова-даследчым інстытуце гематалогіі і пералівання крыві — старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік патафізіялагічнага аддзела, у 1974—1988 гг. дырэктар інстытута і галоўны гематолаг БССР. У 1971 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Стабилизация донорской крови с помощью волокнистого углеводного сорбента — фосфата целлюлозы»[2]. З 1989 года асістэнт кафедры патафізіялогіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Я. Д. Буглову належаць навуковыя працы па функцыянальных сувязях страўнікава-кішэчнага тракту і печані, стабілізацыі донарскай крыві з дапамогай фасфатаў цэлюлозы. Аўтар больш за 253 апублікаваных прац, у тым ліку 2 манаграфіі[2]. Мае 11 аўтарскіх пасведчанняў[2]. Распрацоўка «Новый способ стабилизации крови» абаронена аўтарскім пасведчаннем і патэнтамі Англіі, ЗША, Германіі, Францыі, Швецыі, Японіі[2].

Быў членам Вучонага савета Міністэрства аховы здароўя БССР і іншых вучоных саветаў, членам рэдакцыйнага савета часопіса «Гематология и трансфузиология», членам Праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства гематолагаў і трансфузіёлагаў, старшынёй праўлення Рэспубліканскага навуковага таварыства гематолагаў і трансфузіёлагаў[2].

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.