Разалія Евелеўна Гінзбург

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Разалія Евелеўна Гінзбург
Профессор Гинзбург Р.Е.jpg
Дата нараджэння сакавік 1889
Месца нараджэння
Дата смерці 1946
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, выкладчык, гематолаг, тэрапеўт
Навуковая сфера унутраныя хваробы і гематалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік аховы здароўя СССР
Commons-logo.svg Разалія Евелеўна Гінзбург на Вікісховішчы

Разалія Евелеўна (Яўлееўна) Гінзбург (1889 — 1946) — беларуская вучоная-гематолаг. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1889 годзе.

У 1920-х гадах некаторы час была выкладчыкам Минскай фельчарска-акушэрскай школы[1].

Адна з заснавальнікаў і дырэктар (у 1933-36 гадах) Беларускага інстытута гематалогіі і пералівання крыві[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Мела вялікі аўтарытэт у Савецкім Саюзе і за мяжой. Вядомасць у прафесійных колах набыла пасля правядзення навуковых распрацовак у розных галінах ўнутранай паталогіі, але ў першую чаргу — у галіне гематалогіі[2].

Па запрашэнні нямецкага боку чытала ў Германіі спецкурс па хваробах крыві[3].

Асобныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Практическое руководство по клинической гематологии : Пособие для врачей и студентов при работах в клин. и больничных лаб. / Под ред. и с предисл. С. М. Мелких (1927)
  • Практическое руководство по клинической гематологии : Учеб. пособие для врачей и студентов / Под ред. С. М. Мелких (1929)
  • Пернициозная анемия / Р. Е. Гинзбург (1931)

Зноскі