Іван Пятровіч Данілаў
Іван Пятровіч Данілаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 верасня 1924 (100 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, гематолаг, тэрапеўт, выкладчык універсітэта, гісторык |
Навуковая сфера | гематалогія і трансфузіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1979) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Іван Дзмітрыевіч Мішэнін і Антанін Мікалаевіч Філатаў[d] |
Член у | |
Узнагароды |
Іван Пятровіч Дані́лаў[1] (нар. 27 верасня 1924) — вучоны ў галіне гематалогіі і трансфузіялогіі, тэрапеўт, доктар медыцынскіх навук (1979), прафесар. Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (1995)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Ляжыткавічы Драгічынскай гміны Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі[2] (цяпер ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). Скончыў 7 класаў школы ў Драгічыне. У час Вялікай Айчыннай вайны з мая 1942 года ў партызанах — сувязны партызанскіх атрадаў імя Шыша, імя Калініна брыгады імя Молатава Пінскага злучэння[2]. З 1944 года ў Чырвонай Арміі — радавы стралковай роты. Быў цяжка паранены. Дэмабілізаваўся ў 1946 годзе. У 1949 годзе скончыў фельчарскую школу ў Пінску і паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут. Інстытут скончыў у 1955 годзе і працаваў урачом Поразаўскай раённай бальніцы, галоўным урачом Поразаўскага раёна[2]. У 1958 годзе паступіў у аспірантуру пры кафедры прапеўдэтыкі ўнутраных хвароб Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1961—1964 гадах — асістэнт кафедры, з 1963 года — дацэнт[3]. У 1962 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Влияние хронического тонзиллита на состояние сосудистой системы»[2]. З 1964 года І. П. Данілаў на пасадзе дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута гематалогіі і пералівання крыві, якую займаў па 1973 год, і адначасова галоўны гематолаг Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1971 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Переливание крови, стабилизированной с помощью фосфатноцитратных целлюлозных сорбентов»[2]. З 1974 года на пасадзе загадчыка кафедры прапеўдэтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медінстытута. У 1982—1983 гадах кансультант бальніцы ў Мангольскай Народнай Рэспубліцы. У 1983—1989 гадах зноў на пасадзе загадчыка кафедры Мінскага медыцынскага інстытута[3]. У 1990—1993 гадах І. П. Данілаў займаў пасаду загадчыка лабараторыі гематалогіі Навукова-даследчага інстытута радыяцыйнай медыцыны, з 1993 года — галоўны навуковы супрацоўнік гематалагічнага аддзела Навукова-даследчага інстытута гематалогіі і пералівання крыві.
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па гематалогіі, пульманалогіі, трансфузіялогіі, па праблемах удасканальвання метадаў стабілізацыі кансервавання крыві, прызначанай для масавых пераліванняў, праблемах тромбафіліі і рэалогіі крыві пры інфаркце міякарда і хранічных захворваннях лёгкіх і інш. Кіраваў падрыхтоўкай 2 доктарскіх і 18 кандыдацкіх дысертацый.
Аўтар больш за 400 навуковых прац, сярод якіх 6 манаграфій і 14 вынаходніцтваў, а таксама васьмі публіцыстычных выданняў[2]. Сярод апублікаванага:
- Трансфузионная терапия в клинике внутренних болезнй. — Мн., 1975.;
- Хронический бронхит. — Мн., 1989. (разам з А. Э. Макарэвічам);
- Размышления западного белоруса (2009), Записки западного белоруса (2011), История не из учебника (2012).
Старшыня Рэспубліканскага навуковага таварыства гематолагаў і трансфузіёлагаў (з 1968 года)[3], член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 5 лістапада 2009 года)[2]. Абіраўся дэпутатам раённага Савета ў Мінску (1968—1971)[3].
Сярод яго кніг «Запіскі заходняга беларуса», «Перажытыя рэжымы: нататкі ўдзельніка і сведкі», «Пастка: разнастайнасць бальшавіцкага тэрору»[4].
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- Медалі
- Знак «Выдатніку аховы здароўя СССР»
- Знак «Выдатніку аховы здароўя МНР»
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 1998.
- ↑ а б в г д е ё 27 верасня 2014 г. — 90 гадоў з дня нараджэння (1924) Івана Пятровіча Данілава, вучонага ў галіне гематалогіі і трансфузіялогіі, выдатніка аховы здароўя СССР і Мангольскай рэспублікі
- ↑ а б в г Данилов Иван Петрович(недаступная спасылка) (руск.) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- ↑ nv-online.info(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2023. Праверана 26 лютага 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Данілаў Іван Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 39. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Данилов Иван Петрович(недаступная спасылка) (руск.) // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- 27 верасня 2014 г. — 90 гадоў з дня нараджэння (1924) Івана Пятровіча Данілава, вучонага ў галіне гематалогіі і трансфузіялогіі, выдатніка аховы здароўя СССР і Мангольскай рэспублікі // Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага
- Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій». Гісторыя цэнтра.
- Нарадзіліся 27 верасня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Палескім ваяводстве
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДМУ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
- Гематолагі СССР
- Гематолагі Беларусі
- Тэрапеўты СССР
- Тэрапеўты Беларусі
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны